Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

матам. У першыя гады яго гаспадараньня на Сярэднюю Эўропу зваліліся розныя няшчасьці. Раі шаранчы зьнішчылі пасéвы на палёх, што вызвала страшэнны голад і дарагоўлю. З Азіі на караблёх прывязьлі страшэнную пошасьць-сьпярша ў Італію і Францыю, а адтуль і ў Нямéччыну, дзé па мястох, вельмі цéсна і негігіенічна пабудаваных, вымерла блізу што траціна ўсіх жыхароў. Ад голаду і пошасьці народ пачаў даваць веру нягоднае брахні людзей, прагнучых людзкое крыві і чужога дабра, быццам вінавайцы ўсіх гэтых бéд - Жыды: яны, бач, і шаранчу напусьцілі, і студні атручавалі - дзеля згубы хрысьціян. Жыдоў у Нямеччыне зусім пазбавілі абароны законаў; іх пачалі ненавідзець і перасьледаваць - быццам за ліхву і бязьверства, а такжа пераз забабоны, прыпісуючы ім розныя праступкі і чарадзейства. Результатам усяго гэтага былі нялюдзкія пагромы Жыдоў.

У гэтых страшных часох гаспадарственая дзеяльнасьць Караля ІV кіравалася толькі да таго, каб супакоіць край і захаваць парадак. Ён не намагаўся дужое ўлады, цéмячы, што гэта яму ўсё роўна не ўдалося-б; ён здаволіўся тым, што лічыўся першым у радзе электароў. Найважнейшым крокам яго ёсьць Быданьне так-званае Залатое Бульлі[1] (1356), якая сталася асноваю гаспадарственага ладу імпэрыі. У Залатой Бульлі былі ясна азначаны правы князёў адносна да іх падданых, правы мест, якім забаранялася рабіць якія-б то ні было саюзы (-забарона, зусім не дайшоўшая мэты!), а наўперад - парадак выбару караля. За электаРоў былі прызнаны: арцыбіскупы Майнцу, Кéльну і Трэвіру Чэскі кароль, Рэйнскі палятын, князь Саксонска-Віттэнбэргскі і Маркграф Бранденбургскі. Выбары павінны былі адбывацца пераз тры месяцы пасьля сьмерці караля, паводле запросін арцыбіскупа Майнцкага; абабраным лічыўся той, хто дастаў большасьць галасоў. Згодна з пастановаю зьезду ў Рэнзэ 1338 году, у Залатой Бульлі няма ніякае гутаркі аб адносінах да папы і аб каранацыі на імпэратара. Электары даставалі найвышэйшае і выключнае права суду ў сваіх землях, права непадзéльнасьці і незачэпнасьці іх краёў, да таго сьвецкія электары - спадчыннасьць улады па праву першародзтва, некаторыя правы вярхоўнае ўлады (regalіa), як: біцьцё монеты, зьбіраньня мыта, сяленьня ў сваіх межах Жыдоў, - урэшце права голасу у найважнейшых гаспадарственых справах імпэрыі. За здраду электароў павінны былі караць, як за здраду караля. Гэткія прывілеі курфюр-

  1. Назоў паходзіць ад прычэпленай на шнурку да акту, пісанага на пергаменце, залатой скрыначкі з пячацяй гаспадарства; дагэтуль пераховуецца ў мястовым архіве ў Франкфурце на Майне.