Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэнрыка VІІ, ня быў для курфюрстаў жаданым манархам, дык на выбарах новага караля Люксембургаў ніхто не паддзяржаў. Чатыры электары абабралі Людвіка, князя Баварскага, з роду Віттэльсбахаў, а тры - Фрыдрыха Харошага, старшага сына Альбрэхта І. З гэтай прычыны ўзьнялася хатняя вайна. Людвіка Баварскага (1314—1347) паддзержавалі дэмакратычныя элемэнты: месты, іх цэхі, ды Швайцарцы; Фрыдрыха Харошага (1314—1330) - вялікшая часьць князёў. У бітве каля Мюльдорфу (1322) пабéда дасталася Людвіку, якому памагаў Ян Чэскі і бурграф Нюрнбэргскі Фрыдрых Гогэнцолерн. Ня гледзячы на тое, што Фрыдрых харошы лучыў у палон, Людвік прызнаў яго за караля побач з сабой. Маючы гэтак палавінную ўладу, Людвік не аказаваў уплыву на справы гаспадарства. Пасьля сьмерці брата свайго, Леапольда (1326) ён стаўся гаспадаром Аўстрыі.

Пад той час у нямецкія справы ўмяшаліся Францыя і папства. Другі з чароду папа, жыўшы ў двіньёне, Ян XXІІ, паслухмяны Францускаму каралю, які жадаў для сябе нямецКае кароны, пракляў Людвіка і пастрашаў інтэрдыктам усім тым краём, якія прызнавалі-б яго за свайго валадара. Тады зусім неўспадзеўкі Людвік знайшоў паддзяржаньне ў мінорытаў (францішканскага ордэру). Гэты ордэр якраз сам выступаў тады проці папы, вінавацячы яго ў распусьце, грашалюбстве і занятку сьвецкімі справамі, — ды паддзержаваў думку аб дужой і незалежнай імпэратарскай уладзе. Людвік паехаў у Рым, дастаў там лёмбардзкую і імпэратарскую карону, а тады загадаў духавенству ськінуць Яна ХХІІ і на яго месца ўзьвясьці мінорыта. Нямецкія электары на зьéзьдзе ў Рэнзэ (1338) аднагалосна заявілі, што абабраны імі манарх не патрабуе папскага зацьверджаньня. У тым-жа годзе на сойме ў Франкфурце дадалі да гэтага, што імпэратарскае дастаенства не залежыць ад папы, ды што абабраны імі кароль гэтым самым дастае права на імпэратарскі тытул. Гэта было першае агульнае выступленьне нямéикіх князёў проці папы.

Аднак, згода Людвіка з электарамі скора разьбілася аб прагавітасьць караля і аб захопы зямель для яго сям'і. Людвік прысабéчыў Ерандэнбург, Дольную Баварыю, Голяндыю і Тыроль. Электары, падмоўленыя чэскім каралём Янам, абвесьцілі яго пазбаўленым кароны і абабралі на каралеўскі пасад старшага сына караля Яна, Караля. Лéдзь -ледзь не узьнялася новая хатняя вайна, бо мéсты крэпка паддзержавалі Людвіка, ды той памер у 1347 годзе.


c) Гаспадараньне Караля ІV. Кароль ІV (1347— 1378) быў вельмі добра агукаваны, любіў мастацтва і навуку, быў мужам дужое волі і дзела, ды знамянітым дыплë-