Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і дабрадушнасьцяй, якая прыдбала яму вялікую популярнасьць у народзе. Кіраваўся ён да вытварэньня моцнае каралеўскае ўлады, да павялічэньня асабістае маемасьці свае сям'і, да ўстанаўленьня спадчыннасьці кароны, але разам з тым шмат Рупіўся аб завядзеньні добрага ладу ў старонцы.

Згодна з гэтымі плянамі, Рудольф І наўперад зажадаў ад чэскага караля Пржэмысла Оттокара ІІ звароту зямель, якія той забраў у часе бескаралеўя, і леннае прысягі ад імя Чэхіі і Маравіі. Калі Фрыдрых Вой, апошні князь Аўстрыі і Штырыі з роду Бабэнбэргаў, быў забіты ў бітве з Уграмі ля ракі лейты у 1246 годзе, аўстрыяцкія баяры аддалі ўладу сыну чэскага караля Вацлава, Пржэмыслу Оттокару. Скора пасьля гэтага, стаўшыся ўжо каралём Чэхіі, Пржэмысл Оттокар ІІ (1253—1278) заняў Карынтыю і Крайну і стаўся адным з найбольш магутных валадароў у Сярэдняй Эўропе. Пад яго ўладай асабліва цьвіла Чэхія. Каралеўскія даходы гэтак узрасьлі, на двары яго была гэткая пышнасьць, што Оттокара ІІ называлі "залатым каралём“. Аднак, заклікаючы ў Чэхію цэлыя чароды калёністаў, ён паклаў пачатак пазьнейшае германізацыі гэтага краю.

Вось, гэты самы Оттокар ІІ на дамаганьні Рудольфа І даў адмоўны адказ, і апошні з вялікім войскам пайшоў на Вéдань. У бітве каля Дырнкрут Оттокар ІІ быў разьбіты і сам згінуў (1278). Рудольф і прызнаў за караля Чэхіі яго бязьлетняга сына Вацлава і выдаў за яго замуж сваю дачку Гутту, але Аўстрыю і Штырыю, з дазваленьня князёў, аддаў двум сваім сыном (Альбрэхту і Рудольфу). Пасьля і сумéжныя з імі землі перайшлі пад гаспадараньне Габсбургаў і сталіся зачаткам будучае аўстрыяцкае манархіі.

У барацьбе з нямецкімі князьмі пабéда Рудольфа І была няпоўная. У канцы канцоў ён быў прымушаны дапусьціць да ўлады свайго роду олігархію, а ўласьціва сямёх князёўэлектароў (курфюрстаў), якія мелі права голасу у важнейшых гаспадарственых справах. Усё-ж ён здалеў забясьпéчыць каралеўскаму дастаенству належнае становішча, якое асабліва ўмацавалася пасьля пабéды Рудольфа ! над самым магутным з паміж князёў, Оттокарам ІІ, ды вельмі падняў вагу каралеўскае ўлады мудрымі загадамі, заводзячы добры лад і парадак у гаспадарстве. Гэтымі загадамі яму запраўды ўдалося перамагчы анархію, якая крэпка ўкаранілася за папярэдні час. Рудольф вярнуў сілу старому праву зéмскага міру (з 1235 году) і акуратна пінаваў, каб ніхто ня важыўся ламаць яго. Спагадаў саюзам мест; рыцараўразбойнікаў (Raubrіtter) кара сьмéрцяй, а замкі іх рухаў. Пад апекаю права добра разьвіваліся земляробства, тар. гоўля і прамысловасьць, ды гэтак дабрабыт насяленьня, асабліва па мястох, усьцяж рос.