Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

ны вольны суд. Каб судзіць злачынства, зробленае магнатам, судзьдзі зьбіраліся ў лесе, у масках на тварах, і судзілі зачы; прысуд звычайна бываў адзін: кара сьмерці. Засуджанага пільна сачылі і ў спадручную часіну забівалі. Суды гэныя ператрывалі да сярэдзіны XVІ вéку, а пасьля самі сабой зьвяліся, бо імі пачалі карыстацца дзеля асабістых мэт, каб спагнаць сваю элссьць або памсьціцца.

b) Абабраньне Рудольфа Габсбурга і яго гаспадараньне *). Палажэньне, якое ўтварылася ў Нямеччыне, было карысна князём, але не народу, які вельмі цяжка пакутаваў падчас бескаралеўя і нагвалт дамагаўся ўстанаўленьня якой-колечы вярхоўнае ўлады. Урэшце, у 1273 годзе, сабраліся дзеля выбару новага караля так-званыя "электары" (выбіральнікі), найвыдатнейшыя сьвецкія і духоўныя князі. Спадзяючыся захаваць тую ўладу, якую яны самі ўзялі падчас бескаралеўя, князі выбралі за караля Рудольфа графа Габсбурга, заможнага собсьніка алёдыяльных зямель, але мала вéдамага і ня мéўшага ніякае вагі ні значэньня. Новы кароль зрокся думкі аб каранацыі на імпэратара і ўсю сваю ўвагу пакіраваў на нямецкія справы. Рудольф І (1273—1291) адзначаўся сілай волі, ваеннымі здоль насьцямі і практычнасьцю побач з мяшчанскай прастатой