Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з сьвету сваіх палітычных нéпрыяцеляў і гэтак умацовуючы абсолютызм. Злучаныя каралеўствы мéлі вялікую магутнасьць і вонках. Калі ў 1492 годзе была здабыта імі Гранада, гаспадараньню Маўраў у Гішпаніі прышоў канец. 1492 год адзначаецца ў сусьветнай гісторыі яшчэ тым, што ў гэтым годзе Колюмб адкрыў Амэрыку, але вагу гэтага адкрыцьця пазналі толькі пазьней.

Францыя, Англія і Гішпанія сталіся гэспадарствамі з новым палітычным ладам, з нацыянальна аднародным насяленьнем, якое ужывала аднае мовы, мéла супольныя палітычныя, тарговыя і грамадзкія інтарэсы. Каралеўская ўлада, балей або мéней абмéжаная прадстаўніцтвам станоў (ГенэРальныя Станы, парлямэнт, кортэзы), выяўляюць у вусіх Трох імкненьне да абсолютызму. Дзьвé іншыя вялікія краіны Заходняе Эўропы, Нямеччына і Італія, не дайшлі палітычнае суцэльнасьці: Нямеччына асталася пабітай на сьвецкія і духоўныя князьствы, вольныя мéсты, ня гледзячы на верхавéнства над усімі імпэратара; у Італіі-ж паўстала некалькі дробных гаспадарстваў.

§ 17. Нямеччына.

1. Спробы ўмацаваньня манархічнае ўлады. а) Бескаралеўе. Калі Канрад ІV Гогэнштаўф пайшоў у Італію, у Нямеччыне дзяржаў уладу граф Голяндыі, Вільгельм. Пасьля сьмерці яго (1256) нямецкія князі абабралі ажно двух каралёў - і абодвух чужаземцаў: адны - ангельскага князя, Рычарда гр. Корнуэльскага, брата Гэнрыка ІІІ, другія — Альфонса Х, караля Кастыліі. Запраўды-ж вярхоўнае ўлады зусім ня было, бо ніводзін з абабраных каралёў ня рупіўся аб Нямеччыне, і гэныя часы можна лічыць бескаралеўскімі (1256-1273). Усюдах было права дужэйшага — права кулака. Князі рабілі, што самі хацелі, павялічаваючы сваё валаданьне коштам слабéйшых, асабліва коштам мест. Рыцары сваім адумам накладалі падаткі і бралі мыта з купцоў, праяжджаўшых вадой ці сушаю пераз іх землі, а хто не хацеў плаціць, таго садзілі ў турму ці забівалі, а ўсю маемасьць „конфіскавалі“, лічачы, што гэта "іх сьвятое права". Усё часьцей здаралася і так, што яны, як звычайныя грабéжцы і разбойнікі, нападалі на караблі і табары купцоў, дабро рабавалі, самых забівалі ці бралі ў няволю, вымагаючы выкупу. Б'ючыся паміж сабою з абы-якое прычыны, Рыцары нападалі на замкі сваіх злосьнікаў, дабывалі іх і забіралі сабé на собскасьць. Або ізноў выступалі на абарону мест і купцоў ад сябе падобных, а за гэта бралі грошы. Дзеля барацьбы з злачынствамі патварыліся ізноў патайныя суды (Fehmgerіcht), што мéлі ў аснове стары народ