Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

удалося здабыць агульнае прызнаньне і паважаньне. Ён узнавіў вайну з Францыяй і, разьбіўшы Французаў у бітве каля Дзэнкур, заваладаў вялізарнай часьцю краю і здабыў францускую карону для свайго паўгодняга сына. Калі Гэнрык V без пары памер, улада перайшла ў рукі рэгентаў (князь Глёчэстэр у Англіі, князь Бэдфорд у Францыі); у гэтым часе Ангельцы ўтрацілі ўсé свае здабычы у Францыі, апрача Кале. Дайшоўшы дарослых гадоў, Гэнрык VІ (1422—1461) ня выявіў патрэбнае энэргіі, да таго-ж ваенныя няўдачы і нягодная гаспадарка каралеўскіх фаворытаў выклікалі ў народзе ненавісьць да караля, які часта хварэў на розум. Лянкастары, узьведзеныя на пасад парлямэнтам, не здалелі даць належнага адпору імкненьню магнатаў да свайго вывысшэньня. Непарадкі асабліва павялічыліся пры рэгенцыі і гаспадараньні недалужнага Гэнрыка VІ. Кожын з баронаў і больш заможных рыцараў дзяржаў цэлую чараду аружных слуг, і, калі спынілася вайна ў Францыі, заместа яé ўзьняліся ўнутраныя, хатнія войны. У часе шалу Гэнрыка VІ рэгéнтам (протэктарам) быў князь йоркскі, Рычард, патомак 4-га сына караля Эдварда ІІІ. Калі-ж кароль паздаравéў, Рычард адмовіўся здаць яму ўладу і пачаў хатнюю вайну, ведамаю пад назовам вайны дзьвюх рожаў: белае (гэрб Йоркаў) і чырвонае (гэрб Лянкастраў), якая цягнулася ад 1455 да 1485 году. Перамогшы караля, Рычард зажадаў ад парлямэнту прызнаньня, што яго правы на пасад важнейшыя за правы Лянкастраў, бо пераз матку (Ганну Мортімэр) ён паходзіць ад другога сына Эдварда ІІІ.