Перайсці да зместу

Старонка:Сустрэча (1932).pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

савецкая літаратура. Таму і сам ён накіроўвае сваю творчасьць у кірунку „будаваньня соцыялістычнага чалавека“ і накіроўвае ўдала, пра што кажуць хоць-бы шматлікія і людныя дыспуты з прычыны яго аповесьці „Без грунту“, а гэта сьведчыць, што ён абуджае і актывізуе грамадзкую думку. Акрамя таго, можна дадаць, што „Без грунту“ атрымала прэмію на Усеукраінскім конкурсе, як найлепшая юнацкая кніга. Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае не малую выхаваўчую ролю твораў Рыгора Эпіка.