Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

3. Асноўная пастава са стрэльбай.

Стаіцца, як у § 2. Стрэльба з правага боку, каблуком упёрад і прастападла да зямлі. Прыклад каля правай нагі, канец на вышыні наска бота. Правая рука абнімае стрэльбу на вышыні, за якую пазваляе асноўная пастава. Вялікі палец на накладцы, рэшта пальцаў злучаныя і пахіленыя наўскасяк. Локці на аднолькавай вышыні.

4. На каманду „УВАГА!“ або папяраджальную каманду прымаецца таксама асноўную паставу.

5. „ВОЛЬНА!“ левая нага высоўваецца наперад. Можна парушацца, аднак без спэцыяльнага дазволу гутарка забаронена.

II. 1. УХВАТЫ (агульна).

Пры ухватах зброяй працуюць толькі рукі. Цела астаецца нярухомым. Паасобныя рухі выконваюцца коратка і бадзёра. Забараняецца стукаць прыкладам моцна аб зямлю.

2. УХВАТЫ СА ЗДОЎЖАНЫМ ПАСАМ. „ЗБРОЮ НА ПАС!“.

Правая рука пераносіць стрэльбу перад цела, прастападла да зямлі. Руля ад сябе. Адначасна левая рука абнімае стрэльбу над правай так, каб верхняя рэхва была на вышыні вачэй. Правай рукой бяром за пас (пры гэтым вялікі палец выпраставаны, пад пасам) і прыцягаем яго. бадзёра да грудзей. Левая рука кідае стрэльбу за правае плячо. Стрэльба вісіць прастападла. Правы кулак на вышыні грудзей. Правы локаць прыцісьнены да тулава. Левая рука ідзе непасрэдна да асноўнай паставы.

З. „ЗБРОЮ ЗЬНЯЦЬ!“.

Правая рука перакідае стрэльбу перад сябе. Адначасна левая хапае яе над цэльнікам. Верхняя рэхва на вышыні вачэй. Правая рука, ухапіўшы стрэльбу над левай, пераносіць яе кругом цела управа, абарочваючы крыху у тым-жа напрамку. Левая рука апускаецца адначасна да асноўнай паставы. Локаць правай рукі прыцісьнены да боку. Стрэльбу стаўляем пры назе, як у § 3/1.

4. Калі пас падоўжаны, стрэльбу можна перавесіць праз плечы, узяць на правае плячо, або завесіць на шыі.

5. „ЗБРОЯ НА ШЫЮ!“. Правая рука пераносіць стрэльбу перад сябе (пас з левага боку). Левая рука хапае за пас. Абедзьвімі рукамі закладаем стрэльбу на шыю.

б. „ЗБРОЮ ЗА ПЛЕЧЫ!“. Закладаем зброю на шыю, як у § 5, правую руку укладаем між пасам і стрэльбаю.