Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ПРАДМОВА.

Беларускае выданьне «Вайсковага Страявога Статуту» не зьяўляецца літаральным перакладам «Ausbildungsvorscheift für die Infanterie». Некаторыя паняцьці або формы нямецкі статут паясьняе вельмі ляканічна, што трэба было для менш вырабленых вайскова беларусаў пашырыць. «Вайсковы Страявы Статут» ёсьць першай беларускай вайсковай інструкцыяй і таму некаторыя паняцьці, паданыя тут, а не прадугледжаныя нямецкім статутам пяхоты, зьяўляюцца неабходнымі для першапачатковай вайсковай падрыхтоўкі (1 частка статуту).

Усе каманды і тэрміны узараваныя на нямецкім строі і апрацаваныя на Беларускіх Перападрыхтоўчых Афіцэрскіх Курсах у Менску.

Калі хто з Паважаных Чытачоў зможа замяніць некаторыя пададзеныя тут каманды або акрасьленьні на лепшыя, прашу надаслаць свае праекты ў Цэнтралю БНС—(Вайсковы рэфэрат) у Менску. Пры другім выданьні статуту ўсе прысланыя заўвагі будуць выкарыстаныя.

Пры апрацоўцы «Вайсковага Страявога Статуту» найбольш працы улажыў падпаручык арт. Мікула Віталі і таму ўважаецца ён за аўтара гэтай працы.

(—) КУШЭЛЬ, Капітан
Камандзір Беларускага Перапад-
рыхтоўчага Афіцэрскага Курсу