Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
КЛЮЧ ВАЖНЕЙШЫХ ПАЛЯВЫХ ЗНАКАЎ.
ЗНАК
ЗНАЧЭНЬНЕ
1 Падняць руку уверх

а) „Увага!“ — папераджальны знак)

б) „Зразумела!“ або „Гатоў!“

2 Махаць высока паднятай рукой
(Насьлядоўваючы сьціраньне дошкі)
а) у маршавай калёне
б) у маршы „на вольна“
в) як адказ на паданы знак

а) „Вольна!“

б) „Маршавая калёна!“

в) „Незразумела!“

3 Высока паднятую руку хутка апусьціць уніз
а) у руху
б) на месцы

а) „Стой!“

б) „З коней!“ (з вазоў)

4 Паднятыя уверх рукі апусьціць на вышыню грудзей і падняць іх зноў хутка уверх.

а) Падручныя коні уперад!

б) абоз уперад!

5 Кулак з грудзей высунуць хутка убок на даўжыню выцягненай рукі.
„З дарогі!“
Дзейнасьць тройчы паўтарыць.
„Лятун — хавайся!“
6 Паднятай уверх рукой зазначаць кола. „Раскідным (або разлучным) — марш!“
7 Высунутай убок рукой зазначаць кола. „Зборка!“
8 Рукі скрыжаваць на грудзях „Зброю у казлы“.
9 Падымаць і апушчаць выцягненую руку, вызначаючы роўнядзь простападлую да корпусу. Далонь скіраваная уніз. „Лягай.“
10 Выкінуць адначасна абедзьві рукі убок. „На становішча!“
11 Шапку падняць у верх „Мы туг!“