Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

IV. РАСКІДНЫ СТРОЙ РОТЫ.

1. Формы раскіднога строю, як у зьвязе. Каб цяжкая зброя не апазьняла руху, умяшчаем яе за апошнім зmвязам. Камандзір роты займае найвыгаднейшае дkя камаyдваньня становішча. Ён нясе адказнасьць за утрыманьне лучнасьці з суседнімі адзінкамі. Калі рота ня мае бакавых суседніх аддзелаў, флангі забясьпечваецца бочнымі аховамі. Пры наступе, вазы з амуніцыяй едуць за апошнім зьвязам. Пры маршы збліжаньня зьвязы маршыруюць адзін за другім. Водступы паміж зьвязамі — 10 крокаў. Для аховы і разьведаньня поля высылаецца часта адну дружыну уперад.

2. Пры ўваходзе ў поле бою, рота раскідаецца ў шырыню. Пры гэтым уперадзе можа быць два зьвязы або адзін. Прамежак між зьвязамі — 150 мэтраў, водступ — 190 мэтраў. У залежнасьці ад поля і баявых абставін, водступы і прамежкі могуць быць пабольшаныя або зьменьшаныя.

8. Пасьля загаду да строю раскіднога ў роце, зьвязовыя даюць загады для строю раскіднога o сваіх зьвязах, камандзіры дружын загадваюць строй разлучны ў сваіх дружынах (рад стралецкі або шнур стралецкі). Выбар форм строю раскіднога для кожнага зьвязу і разлучнага для дружын астаецца у руках камандзіраў зьвязаў і дружын.