Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

3. На камазду «Тры шэрагі — зборка» усе стральцы ідуць прысьпешаным крокам да месца зборкі і становяцца зьвязамі адзін зьвяз побач другога ў чарговай нумарацыі. Камандзір першага зьвязу становіцца тры крокі перад камандзірам роты, побач першы зьвяз. Дзесяць крокаў за калёнай абоз роты. (Рыс. 9).

3. Вучэбная калёна ужываецца пры пераходзе праз горад або пры аддаваньні пашаны.

На каманду «вучэбная калёна» зьвязы становяцца адзін за другім у водступе двух крокаў. Камандзір роты чатыры крокі перад калёнай. Камандзіры зьвязаў з правага боку і побач сваіх дружыновых. Дружына камандзіра за І-м зьвязам. На канцы калёны дружына супроцьпанц. гарм. Хвост калёны зачыняе камандзір абозу. (Рыс. 10).

5. Маршавая калёна ужываецца пры маршах за горадам. На каманду «маршавая калёна» — камандзіры першага і другога зьвязу маршыруюць на чало калёны і ўстаўляюцца побач камандзіра роты. Камандзір трэцяга зьвязу на канцы калёны. Водступы між зьвязамі 80 см.