Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

гутаркі, курэньне і г. д. забароненыя. У лесе, уночы і ў тумане найменшы гоман можа выкрыць ворагу нашую прысутнасьць.

Калі зброя набітая, кожны стралец павінен яе забясьпечыць. Набойніцы у руху заўсёды зашпіленыя. Загадам да руху аддзелу ёсьць каманда «марш!», «бягом — марш!», або умоўны знак. Загадам да руху у тыл ёсьць каманда: «У тыл фронт — марш!». Камандзір знаходзіцца заўсёды ад боку праціўніка. Затрыманьне аддзелу наступае па камандзе: «Стой!», «лягай!» або «хавайся!».

На каманду «стой!» стральцы затрымліваюцца на месцы, дзе застала іх каманда. Стрэльбы бяруцца да нагі.

«Хавайся». Стральцы выбіраюць хутка закрытае перад наглядам і агнём ворага становішча. Пры гэтым сувязь у дружыне павінна быць захаванай. Калі час пазваляе, трэба акапацца.

Зборкі. На даны загад, дружына зьбіраецца у рад, да збору зьвязу або роты; дружыны зьбіраюцца у маршавую калёну і пад камандай дружыновага даходзяць найкаротшай дарогай у месца зборкі.(Рыс. 3, 4 і 5).

IV ЧАСТКА
I. ЗЬВЯЗ.

I. 1. Стралецкі зьвяз складаецца з камандзіра зьвязу, дружыны камандзіра (адзін падафіцэр і тры стральцы), чатырох дружын, дружыны гранатамётчыкаў (адзін унтэр-афіцэр і два стральцы) і двух двуколак.

2. Дружына камандзіра складаецца: з падафіцэра, як камандзіра дружыны, двух пасланцоў і трубача.

3. Камандзір дружыны камандзіра сочыць за полем бою і пра усё даносіць камандзіру зьвязу, высылае пасланцоў, прымае усе даклады і перадае камандзіру зьвязу. Ён-жа зьяўляецца заступнікам камандзіра зьвязу, калі апошні выбудзе.

II. 1) Зборкі зьвязу. Зьвяз мае злучныя строі: 3 шэрагі, маршавая калёна, рад. Для гэтых строяў аддаецца каманда:

а) «3 шэрагі — зборка!»; б) «маршавая калёна — зборка!»; в) «рад — зборка!».

Перад адданьнем асноўнай каманды камандзір зьвязу камандуе: «Увага!». На гэтую каманду усе стральцы становядца фронтам да камандзіра зьвязу у паставе «зважай». Камандзір становіцца там, дзе хоча зрабіць зборку, і аддае адну з трох камандаў.

2) На каманду «Тры шэрагі — зборка!» усе стральцы прысьпешаным крокам ідуць да месца зборкі і становяцца дружынамі. Камандзір трэцяй дружыны становіцца за 3 крокі перад камандзірам зьвязу, за ім дружыновыя дру-