Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шэйшым, камандзір, які ўгледзіць яго першы, падае: «Увага — камандзір роты зправа!». Загад перадаецца аддзелам узад. Пры перамаршы — зброя астаецца ў даўнейшым палажэньні, рукі ходзяць да паса, Камандзір данага аддзелу дакладае: «Нясьвіская рота ў маршы на заняткі. Прысутных 9 камандзіраў, 223 стральцоў». Пры пераходзе з маршу на «вольна» падаецца: «Маршавая калёна!».

4. ЗЬМЕНЫ НАПРАМКУ. Для зьмены напрамку падаецца каманда: «Кірунак улева (управа)!» Галава калёны скарочвае крок. Левафлангавы (правафлангавы) першай тройкі паварочваецца у месцы улева (управа), астатнія стральцы першай тройкі заходзяць улева (управа) аж да каманды «проста!». На каманду «марш!» здоўжваецца крок і маршыруецца ў новым напрамку.

5. «ЛЯГАЙ». Пры маршы радам на каманду «лягай» стральцы робяць зварот направа ускос і кладуцца так, каб пярэдняя частка корпуса была на вышыні ног папярэдніка. У маршавай калёне правы і сярэдні рад зварочваюцца управа — ускос, левы рад — улева — ускос і кладуцца, як вышэй; сярэдні рад у прамежках правага раду.

IV. СТРОЙ РАЗЛУЧНЫ ДРУЖЫНЫ.

Калі ўласнае палажэньне, або блізкасьць сутычкі з ворагам не пазваляюць захаваць нам строю злучнага, — прымаем строй раскідны (у зьвязе і вышэй) і разлучны (строй разлучны зьяўляецца другой фазай раздрабленьня аддзелу у баявых абставінах).

Дружына мае наступныя разлучныя строі: а) шнур стралецкі, б) рад стралецкі. (Рыс, 1.). Рад стралецкі ужываецца пры маршы збліжэньня. Ён спрыяе лепшаму выкарыстаньню поля і ўтрудняе нагляд ворага, У маршы радам стралецкім — дружыновы перад дружынай. На чале раду стралецкага цэляўнічы, далей — першы, другі амуніцыйны; на канцы — заступнік дружыновага. Водступы між стральцамі: — 5 крокаў. Для магчымасьці адкрыцьця агню, дружына раскідаецца у шнур стралецкі. Перад шнурам, у адлегласьці, залежнай ад поля — дружыновы.

Пасярэдзіне — Р.К.М., управа і улева — стральцы, як на рыс. 2. Прамежкі між стральцамі — 5 крокаў.

Трэба памятаць, што даўжэйшы марш шнурам стралецкім утрудняе выкарыстоўваньне поля, вымагае ад стральцоў большай натугі сілы і ўтрудняе камандаваньне дружынай. Таму ўжываць гэты строй толькі у патрэбных выпадках. У залежнасьці ад поля і баявых умоваў, адступы і прамежкі могуць быць здоўжанымі або скарочанымі. Кірунковым у дружыне зьяўляецца цэляўнічы; ад яго бярэцца водступы і прамежкі. Калі не паданы кірунковаму напрамак маршу — маршыруе ён за дружыновым.