Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II. ЗБОРКІ ДРУЖЫНЫ.

1. Дружына мае злучныя строі: шэраг, маршавая калёна і рад. Для пастрзеньня стральцоў аддаюцца каманды:

а) у шэрагу — зборка!

б) у маршавую калёну — зборка!

в) у рад — зборка!

Перад адданьнем асноўнай каманды, камандзір дружыны камандуе «увага!» На гэтую каманду усе стральцы становяцца фронтам да камандзіра у паставе «зважай». Камандзір становіцца там, дзе хоча зрабіць зборку і аддае адну з трох камандаў. На каманду «у шэраг — зборка!» усе стральцы ідуць, прысьпешаным крокам да месца зборкі. Правафлангавы стралец спыняецца на тры крокі перад камандзірам у асноўнай паставе. Усе наступныя стральцы — улева ад яго.

На каманду «у маршавую калёну — зборка!» правафлангавы стралец спыняецца на тры крокі перад камандзірам, два наступныя — побач улева ад яго; чацьверты стралец за першым, два наступныя — улева ад яго. Заступнік камандзіра дружыны у апошняй тройцы з левага боку. Усе стральцы бяруць звычайны прамежак, адступ і раўнаюцца.

На каманду «у рад — зборка!» першы стралец спыняецца на тры крокі перад камандзірам. Усе іншыя — узаплеч яго. Заступнік камандзіра дружыны — на канцы.

Калі камандзір хоча зборку правесьці як найхутчэй, дык у камандзе перад словам «зборка» дадае «бягом».

Прыняўшы загаданы строй, па кароткім і агульным выраўнаньні, стаіцца у асноўнай паставе. Прамежкі між стральцамі на шырыню далоні — так, каб локцямі лёгка датыкаць суседа. Вадступы у радзе, або маршавай калёне— 80 м. Калі ня было асобнага загаду, раўняецца заўсёды ўправа. Раўнаньне тады ёсьць добрым, калі пры добрай асноўнай паставе, павярнуўшы галаву управа, правым бокам бачыць свайго суседа, левым — зарыс цэлай лініі. Па камандзе «вольна» раўнаньне і крыцьцё папраўляюцца. Для лепшага выраўнаньня падаецца каманду: «Зважай — раўнай!», або «зважай — улева раўнай!» Для пераходу ў паставу «вольна» падаецца: «зважай — вольна!».

2. Адлічаньне. Па камандзе «чаргова — лічы!» стральцы прымаюць асноўную паставу і паварочваюць голавы управа. Правафлангавы паварочвае энэргічна галаву улева і галосна кажа: «Раз». Пасьля зараз-жа становіцца у вольнай паставе. Другі робіць гэтак сама, гаворачы нумар па чарзе і г. д. аж да левафлангавага, які, гледзячы ў кірунку камандзіра, кажа свой нумар. Калі аддзел стаіць у трох шэрагах — заднія шэрагі, не паварочваючы галавы