Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
V. НАСТАЎЛЕНЬНЕ ЦЭЛЬНІКА.

На каманду «ЦЭЛЬНІК X!» стралец падае стрэльбу узад, лёгка паднімаючы, да твару. Вялікі і паказуючы пальцы правае рукі хапаюць хамуцік цэльніка і перасоўваюць яго на паданы лік, пасьля чаго стрэльба ставіцца у ранейшае палажэньне, галава выпрастоўваецца, а вочы глядзяць у наказаным кірунку.

VI. НАСАДЖВАНЬНЕ І ЗЬНІМАНЬНЕ ШТЫХА.

1. Насаджваць штых на стрэльбу можна пры усялякіх яе палажэньнях, а таксама і у часе руху, заўсёды у паставе «Вольна» па. камандзе або сыгналу.

2. У паставе стаячай на каманду «ШТЫХ НАДЗЕНЬ!» стралец ставіць стрэльбу прастападла і проціў сярэдзіны цела, ухватваючы яе левай рукой паміж верхняю і ніжняю рэхвай. Праваю рукою насаджвае штых.

З. «ШТЫХ ЗЬНЯЦЬ!» спаўняецца на месцы у паставе «Вольна». Паставіўшы стрэльбу простападла проціў сярэдзіны цела, праваю рукою зьнімаецца штых і хаваецца ў похаў.

VII. АДДАВАНЬНЕ ПАШАНЫ.

1. Для зазначэньня стралецкай карнасьці і прыналежнасьці да аднэй сям’і, кожны стралец павінен аддаваць пашану старэйшым. Аддаваньне пашаны павінна быць хуткае і бадзёрае.

2. Аддаваньне пашаны бяз зброі на месцы. Стралец пры збліжэньні старшэйшага і калі ён без галаўнога ўбору прымае асноўную паставу, фронтам да падходзячага. Калі-ж з галаўным уборам — прымае асноўную паставу і адначасна правую руку падносіць направа ўскос да галаўнога убору. Пальцы датыкаюць шайку на лініі вачэй. Далонь скіраваная уніз. У часе пераходу старшэйшага прывітаньне пачынаецца 6 крокаў перад і два крокі за стральцом. Пры мэльдунку рука астаецца пры шапцы прыблізна адну сэкунду. Аддаўшы прывітаньне, правая рука адыходзіць бадзёра на месца.

3. Аддаваньне пашаны бяз зброі у руху. Прывітаньне пачынаецца 6 крокаў перад старшэйшым і 2 крокі за. Без галаўнога убору стралец маршыруе вучэбным крокам, галаву паварочваецца бадзёра да старшэйшага. Позірк скіраваны ў тым-жа напрамку. З галаўным уборам маршыруецца вучэбным крокам. 6 крокаў перад старшэйшым прыкладаецца руку да шапкі з адначасным зваротам галавы, як вышэй. Два крокі за старшэйшым рука апускаецца на месца з адначасным зваротам. галавы перад сябе. У часе аддаваньня пашаны левая рука нерухомая.