Старонка:Станкевіч Адам. Выбранае.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Укладанне, прадмова і каментар Уладзіміра Конана


РЫЦАР БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ

Адам Станкевіч належыць да тых слаўных рыцараў рэлігійнага і нацыянальнага адраджэня Беларусі, якія апошнім вяртаюцца ў нашу культурную традыцыю. Бальшавікі помсцілі яму пры жыцці за ахвярную службу Беларусі, замучыўшы ў далёкай расійскай глыбінцы. Помсцілі і пасля пакутніцкай смерці паклёпамі і лаянкай, а найбольш - "інфармацыйнай блакадай", забаронай навуковай і літаратурнай спадчыны, замоўчваннем самога імя Адама Станкевіча. Бальшавікі ды іхнія сённяшнія спадкаемцы не могуць дараваць яму найперш трох рэчаў: беларускага каталіцтва, беларускага патрыятызму і службы Маці-Радзіме ў трагічныя 1939-1945 гг.

Адам Станкевіч прыйшоў у гэты свет на Куццю 1891 года, 24 снежня паводле старога стылю, у сям'і сялян-паўвалочнікаў вёскі Арляняты Крэўскай воласці Ашмянскага павета. Шчодрая на таленты Нальшчанская зямля лучыць цяперашнія Ашмянскі, Астравецкі, Смаргонскі