Перайсці да зместу

Старонка:Срэбра жыцьця (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзікай зямлі і кустоў, на якой і сярод якіх спрадвеку прывык лічыць сябе вялікай сілай здаровы мельнік — Нічыпар Курыла.

Думкі ў Кірылкі пачалі плысьці роўна аб полі, аб ветры, аб мяшкох з мукою, аб саўхозаўскіх плугох, якія трэба будзе заўтра памагаць кавалю правіць. І мянялася ўсё ў галаве павольна, як-бы ад пачуцьця, што жыцьцё будзе бясконца доўгім, яму канца-краю ня відаць, і яшчэ многа чаго зробіцца, многа перадумаецца. І ўсё, што будзе, ёсьць і робіцца — мае свае прычыны і законы.

Кірылкавы думкі разагнаў звонкі рогат на другім паверху млына. Кірылка пачуў голас мельнікавага хлапца, і яшчэ больш нечыя галасы загулі мацней, грануў зноў зычны рогат, а пасьля ўдвух хвацілі баявым мотывам:

Мельнік меле і пытлюе,
Адвярнецца й пацалуе,
Г‘эх!

„Зноў, мусіць, ліха ім, пра мельнікава вясельле гавораць“, падумаў Кірылка. „Там весялей“. Скарэй-бы муку, выграблі, — сказаў сам сабе Кірылка.

— Што кажаш?! — грунуў мельнік, падыходзячы да Кірылкі.

— Нічога. Так сабе, мука, кажу, вельмі марудна выграбаецца.

— Хто табе не дае спрытней выграбаць?

— А хто мне можа перашкодзіць?!