Перайсці да зместу

Старонка:Срэбра жыцьця (1925).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гулка-пустая, далёка-звонкая; людзі — сьмешна-вёрткія, поўны дзяціным свавольлем.

Насьмешліва кладзе дзядзька руку на вочы, узіраецца ў задні вагон:

— Го-го, Кірыла, бяры, бяры-ы!..

— Бяру-у!.. — далятае голас здалёк.

Пусьцеюць вагоны, саскакваюць людзі на зямлю. Задні вагон грануў іржавую песьню калёсамі: пхунулі яго па рэйках гуртом хлопцы…

З гораду чуваць звон і бразганьне. Загрымела жалезам за мостам, ухнула і пракацілася па бакавой пуціне.

Кірылаў голас ня мог дагнаць:

— Скоры пашоў!..

І толькі задні вагон цягніку зеленьню сьцяны бліснуў за гарой.

Нявіннай шуткай, насьмешліва, плывуць галасы:

— Хватай, дзядзька, бараду ў жменю ды давай — дагонім!..

— Ня слухай, не хватай бараду ў жменю — пальцы асмаліш!

— Язык высунь — скарэй дагоніш!

Ходзіць крык са сьмехам над зычнай зямлёю.

І раптам прапала буйная вясёласьць…

Апусьцелі вагоны, адышлі людзі ў кусты.

„Новага месца“ чакаюць…

Зноў трашчыць агонь, шыпіць на ім сала. Дым ядлаўцу кінуўся раптоўна за куст, вецер рвануўся і схмурніў дзень.