Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і разам з ім, нібы таксама ў першы раз, любаваўся вялікай будоўляй, заўжды знаходзячы ў ёй штосьці новае, чаго да гэтага не заўважаў.

Цяпер зіма. На пляцу маўклівыя, засьнежаныя будынкі новага заводу. Над прасторнымі іхнымі сьценамі ўжо стаяць даўгія кроквы. З-за гораду на новы заводзкі двор прыходзіць мяцельны вецер. Ён падоўгу блукае па над пустым дваром, шыецца ў рыштаваньні, злосна сьвішча, зблудзіўшы там, а вырваўшыся ганяе пад кроквамі сьнегавыя белыя табуны.

— Пазіраеш на новы?

Сідар уздрыгануў і адвярнуўся ад акна.

— На новы ўгледзеўся? — зноў запытаў Панас. — Ну, як вырашылі?

— Паедзеш. Месяцы на два, каб і сяўбу правесьці там — сказаў гэта не адрываючы погляду ад акна і дадаў: — а здорава ўсётакі мы расьцем. Летась вясною прыродай адсюль любаваліся, а цяпер завод. Цікавае, брат наша жыцьцё. Во, якое цікавае. — Ён разьвёў убакі рукі. — Ці даўно ў больніцы халоднай ляжалі, уцякалі адтуль, каб не скалець, ня было сіл паліва дастаць, а цяпер заводы будуем…

Адтаго, што ўспомніў Сідар барак-больніцу, Панасу захацелася таксама нешта сказаць, параўнаць тое, былое з нечым, але сказаў толькі два словы:

— Добра, брат… — і памаўчаўшы, пазіраючы на пляц, дадаў: — дык я днямі і паеду.

— Хочаш у такарны на мітынг? — запытаў Сідар. — Ліцейны такары ўльтыматум прад’яўляць будуць. Клім організаваў. Добры ён, бурчыць, як гаспадар, што-б не здарылася…

— Я не палуднаваў яшчэ — адказаў Панас, — пайду палуднаваць… А ў цябе кажух добры…

— Дык што з таго?

— А так, нічога, добра было-б у ім паехаць у вёску.

— Вунь куды ты гнеш! Падумаю, можа і дам табе. А ў цябе хіба няма чаго цёплага?

— Ёсьць паліто, я так, жартую.

Панас кіўнуў Сідару галавою, выбег з высокага ганку і гэтак-жа подбежкам прайшоў праз двор да сталоўкі.