Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цёмна, халодна і цішыня. Ляжаць людзі ды няжывыя, не шавеляцца…

Зноў яшчэ мацней баліць Сідарава нага, хволасьць па целе распаўзаецца і млоснасьць. Клім угадвае настрой Сідараў і адводзіць яго ад горана.

— Хадзем у бляшаны, — кажа ён, — там робяць, гэта, як кажуць, самы жывучы цэх у нас… вёдры, даёнкі, конаўкі робяць і прадаюць, бляхі ў нас пакуль што хапае…

У бляшаны Сідар адмовіўся ісьці. З кавальскага вышлі на двор. Клім пачаў закурваць. Закурваючы загаварыў:

— А ад такарнага нічога амаль не засталося. Варстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, ня было тут каму перашкодзіць ім.

Клім лізнуў кончыкам языка паперку папяросную, правёў па папяросе пальцам, каб прыклеілася паперка і, патрымайшы папяросу ў зубах, узяў яе не закурыўшы зноў у пальцы і канцамі пальцаў закруціў кончык паляросы, каб табак не высыпаўся.

Закурыў Клім як вышлі з заводзкага двара на вуліцу.

Сідар пазіраў праз расчыненую фортку на заводзкі двор. Двор сьнегам глыбокім замецены, пазамятаў сынег усе ранейшыя сьцежкі, што былі на дварэ. Цэлыя гурлакі сьнегу і на дахах. Усё замецена.

— Багата работы трэба, — кажа нібы сам сабе Сідар.

— І грошай багата, — дадае Клім. — Ой, як багата грошай трэ’ будзе…

— Яно так…

— А то як-жа? Адбяры ў чалавека ўсё, пакінь з голымі рукамі, дык ён што-ж? Ні пры чым ён тады, пакуль хто работы ў рукі ня дасьць… І з заводам тое-ж… Ні жалеза, ні вугальля, ні варстакоў…

— А хто галоўны ў нас цяпер на заводзе? — Нечакана для Кліма спытаў Сідар.

— Галоўны-то ёсьць, але што-ж з таго, глядзіць толькі, каб не раскралі чаго… ну, ды такі-сякі заказ прыме. Тут ён і ўвесь наш галоўны, як кажуць.

Гэтак-жа нечакана, як загаварыў пра галоўнага, Сідар і разьвітаўся. На разьвітаньне Клім запрапанаваў: