Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадара прынёс з каморы поўную малака вялікую медную конаўку. Як паднёс да ложку, убачыў, што ня зможа Сідар піць гэтак з конаўкі і тады вытлумачыў:

— Знарад хлопцы гэта, знайшлі, дык я конаўку зрабіў; ваду піць добра, а шклянак, гэтак няма ў нас, я хіба лыжку падам, дык вы лыжкай.

Прынёс лыжку і скібку пачарсьцьвелага хлеба, Сідар узяў лыжку і чэрпаў з конаўкі малако, закусваў хлебам. Малако халоднае, смачнае. Хочацца кусаць па багату хлеба і патрошку запіваць хлеб малаком, так як малы калісь рабіў, каб малака хапіла надоўга — надоўга. Гаспадар заўважыў гэта, нібы адгадаў думкі Сідаравы.

— Пеце, пеце, малака ў нас багата ёсьць, я яшчэ гэта налею. Пеце…

Гаспадар пайшоў у камору за малаком. Сідар адкінуў на мяккую падушку голаў і пазіраў у столь. На столі і на бальках, застыглымі невялікімі чорнымі плямкамі судзелі мухі.


Раніцою з бальнічнага бараку яшчэ двох вынесьлі ў мярцьвецкую. Ніхто добра ня ведаў, ад чаго яны памерлі, бо перад гэтым іх зусім нядаўна перавезьлі ў барак з гарадзкой больніцы. А ў барак прывозілі толькі тых, хто папраўляўся, чыё лячэньне набліжалася да канца.

Калі выносілі на насілках мерцьвякоў з захаванымі пад шынэлі тварамі, чырвонаармейцы паўставалі з ложкаў, скучыліся сярод бараку і маўклівыя доўга стаялі там.

Па бараку хадзілі старыя, у падраных паліто, сядзелкі. Заходзілі на хвіліну сёстры, раздавалі зельле, папраўлялі перавязкі і, хукаючы ў свае рукі, сьпяшаліся ў пакойчык аптэчкі, дзе вартаўнік падтрымліваў большую цяплынь, чым ва ўсім бараку.

За сьценамі бараку жыў па-свойму галодны і нервовы, разбураны белымі окупантамі, хворы горад. Адтуль прыходзілі да сядзелак знаёмыя і расказвалі пра здарэньні, якія адбываліся ў горадзе.

У горадзе панаваў тыфус. Вечарамі сядзелкі пераказвалі навіны чырвонаармейцам. Ад навін гэных у сэрцах маладых сялянскіх хлопцаў нарастала трывога.