Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

страшна забалела і тады ўскрыкнуў нечакана для сябе, зноў аблёг. Ад нагі пацякла балючасьць па ўсім целе, гострая, пякучая. Рукою намацаў прыкарэўшую да нагі штаніну, крануў яе, уразіў рану і ўскрыкнуўшы, адкінуў руку ў бок на мураву.

Угары ляніва паўзьлі кавалкі хмар. Яны сьвятлелі, расплываліся, нібы раставалі пад сонцам. А неба мутнела, зьвісала ніжай і ніжай аж да самай зямлі і ціснула на павекі воч, прымушала заплюснуць вочы…

Прытомнасьць зноў вярнулася і Сідар пачуў дзесьці зусім блізка мужчынскія галасы. Гутарка была спакойная, роўная. Сідар раплюснуў вочы і зьдзівіўся: Цяпер ён быў у прасторнай сялянскай хаце. У хаце ня было больш нікога. Праз акно ўвашоў у хату апошні вячэрні промень сонца, лёг на сьцяну і застыў, заснуў на ёй чырвоным зайчыкам. На акне і на стале сядзяць лянівыя, сытыя мухі. Адна на куце пад абразамі ўбілася ў павуціньне і жаласна, тоненька верашчыць. Некаторыя ляніва лётаюць па хаце, садзяцца на ложак, на білы, на жэрдкі, на балькі пад стольлю. А гутараць мужчыны на дварэ. І на дварэ захлопаў крыльлямі і прапяяў певень. Дзесьці ў вёсцы пішчалі галодныя сьвіньні, мэкала ў хлеве малое цялё і цягучым му-у адгукалася з вуліцы яму карова.

З двара ў акно зірнуў мужчына, мусіць гаспадар хаты і, як убачыў, што Сідар пазірае ўжо, усьміхнуўся, хуценька адышоў ад акна і зараз-жа крокі ягоныя пачуліся ў сенцах.

Сонечны зайчык папоўз ціханька па сьцяне аж пад столь, перапоўз на столь, памутнеў, разбавіўся шэраньню столі і хутка неўзаметку зьнік зусім. У хаце зрабілася цямней.

Увашоў гаспадар і, усьміхаючыся, падышоў да ложка, ветліва заківаў Сідару галавою.

— Вельмі-ж акволелі вы гэта, бо ня чулі, як і прывезьлі вас, як і нагу перавязваў фэльчар. — Гаспадар занепакоіўся, адышоў да стала, махнуў над сталом рукою, сагнаў мух і зноў падышоў да ложку. — Гаспадыні маёй няма, каб што смачнае зрабіць, бульбу капае, дык я мо’ малака халодненькага прынясу, яно здорава выпіць у такім стане…

Сідар кіўнуў у знаю згоды галавою, было прыемна і не хацелася гаварыць словамі.