Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пайду сьвіньням есьці дам. — Узьнялася з зямлі, схапіла кошык і, ня зірнуўшы ў яго бок, пабегла ў двор. Панас, як пабегла з гароду Галіна, стаяў там разгублены, маўклівы і радасны, сплюскаў вочы і ўяўляў, як кранаюцца яго шчакі Галініны губы. Сарваў макавіну і паднёс яе да носу, панюхаў. Зялёная макавіна ня пахла. Тады паціху пайшоў з гароду, але не праз двор, а праз гумнішча, сароміўся ў дварэ спаткацца з Галінай. Ня прышоў да Галіны і ўвечары, хоць было моцнае жаданьне бачыць яе і нясьмелая надзея, што паўтарыцца тое, што здарылася ў агародзе. Але тое не паўтарылася ні ў бліжайшыя дні, не паўтарылася і пазьней.

Сонца было радасным. З гоманам, з задзірастым говарам разышліся жанчыны.

II.

У паветры над палем, над асіньнікам, у якім ляжыць Сідар, носяцца па ветру белыя, бліскучыя, як срэбныя, ніткі павуціньня, чапляюцца, павісаюць на гальлі асіньніку. Вочы сочаць за павуціньнем, а вушы ўслухоўваюцца, бо навокал вельмі-ж ціха, нават лісьце на асіньніку ня дрыжыць, а за асіньнікам злуе, шуміць вецер. Бывала так: гэта ўжо вельмі даўно.

… Злосна шуміць у гальлі старых тапалёў вецер, схінае іх над хлявамі. За хлевам халодна, халодна, а тут, з другога боку, пад сьцяною, зусім цёпла, сонца нагрэла і сьцяну і зямлю каля хлева, дык стаіш там босы, прытуліўшыся да сьцяны, жмурыш на сонца вочы і зьмяняеш па чарзе ногі, на адной стаіш, а другую прыкладаеш ступнёй да нагрэтага бервяна.

За хлевам злосна шуміць у тапалёвым лісьці вецер і нікуды ня хочацца тады ісьці з-пад сьцяны, нават тады, як гукае з сенцаў маці, каб ішоў есьці забелены пшонны крупнік. Прыемна слухаць як гудзе вецер, здагадвацца, што ён вельмі халодны і не адчуваць холаду. Акурат вось так…

Сідар прыслухаўся да шолаху ветравога, успомніў адразу, чаго ён тут у асіньніку і ўстрывожыўся. Захацелася ўзьняцца, сесьці і прыслухацца ўважлівей. Упёрся рукамі ў зямлю, узьняў голаў, хацеў падцягнуць ногі і сесьці. Але, як скрануў правую нагу, яна