Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сам, засмаркалася ў фартух і пачала фартухом выціраць сьлязьлівыя вочы.

На дварэ, насупроць акна, месьціцца старая стопка. У стопцы стаіць каля засеку дзед, а Мірон і Лазар схіліліся над мяшком, ушчаперыліся за яго рукамі, цягнуць яго кожны ў свой бок. Цяжкі мяшок коўзаецца па зямлі на адным месцы, а яны пазіраюць друг на дружку злосныя, чырвоныя ад злосьці і стомленасьці. Галовы іхнія, блізка. У абодвух вочы наліваюцца крывёю, у абодвух ад моцнай злосьці і напружанасьці трасуцца рукі.

— Мой мяшок! — крычыць Лазар, — я яго вазьму, за валоў, за карову!

— Ня твой! Ня дам! — крыкліва адказвае Мірон і напінаецца, каб перацягнуць мяшок на свой бок.

У дзеда трасецца галава, ён нешта хоча сказаць і ў злосьці не знаходзіць слоў. Вось ён падышоў да Лазара, узяў яго за рукаў кашулі на плечы і адцягвае ад мяшка. Як узяў за кашулю, тады знашоў словы:

— Не разбойнічай, тое бяры, што даю табе, а сілай ня дам браць, людзей клікаць буду!

Мірон, пад’ахвочаны словамі бацькі, напяўся, скрануў мяшок з месца і, калі мяшок пасунуўся паціху да яго, выставіў у бок да брата на выцягнутай, аголенай шыі, аброслы твар.

Дзед адцягвае Лазара ад мяшка і рукі ў Лазара дрыжаць мацней, вось, вось самлеюць пальцы і пусьцяць мяшок. А тады, разумее Лазар, усё прапала, мяшок возьме тады брат. І ён хуценька адарваў ад мяшка правую руку, замахнуўся, стукнуў локцем дзеда ў жывот пад дыхальніцу. Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Лазар хацеў зноў схапіцца за мяшок, але не пасьпеў, бо падскочыў Мірон і ўшчаперыўся пальцамі за каўнер Лазаравай кашулі. Сьціскае каўнер горла ўсё мацней і мацней, як абцугамі сьціскае, ужо цяжка дыхаць ад гэтага, мутнее ў вачох і млоснасьць спавівае цела. Але памутнелы погляд бачыць з боку на кубле мерку. Адзін толькі міг затрымаўся погляд на мерцы, настолькі, каб працягнуць руку і ўзяць яе. Лазар намацаў пальцамі мерку, сьціснуў яе за ручку і замахнуўся. Мерка кантам, дзе дно, стукнула Мірона па галаве. Пальцы Міронавы растапырыліся, пусьцілі Лазараву ка-