Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і, узіраючыся ў цёмную далячынь поля, настаўляў вуха, хацеў адгадаць, адкуль плывуць галасы званоў. Але зноў наплывала забыцьцё і самі павольна сплюскаліся вочы.

Перад вачмі гойдалася густая цемра. Мокры сьнег падаў на твар, на павекі вачэй. А галасы званоў то на хвіліну спляталіся, то зноў разыходзіліся і плылі ў суворай чарзе па-над санлівым, зьмярцьвелым полем і сеялі неразгаданую яшчэ трывогу. Здавалася, усё зьвініць наўкола, здавалася, што чорныя, лахматыя постаці носяцца мяцеліцай на полі і сеюць за сабою гэты трывожны звон.

Панас стаіць, ня кратаецца з месца. А на твар падаюць мокрыя сьняжыны.

Наукола густая цемра і ў ёй ціхія таемныя шолахі, ды галасы званоў і болей ніводнага гуку. Ад галавы, ад карэньня валос па ўсім целе расьцякаецца тонкімі цуркамі холад, цела наліваецца сьцюжай. Ледзь бачная шэрань поля цямнее ад узіраньня ў яе, зьліваецца ў адно з густымі чорнымі хмарамі, што ўгары і перад вачыма плавае, гойдаецца чорная, шырозазная бяз меры, заслона. Панас узіраецца ў яе. Вочы бачаць сьветлую маленькую капельку. Яна толькі што зьявілася, задрыжэла, замятусілася і пачала нарастаць, расплывацца ў бакі, налівацца бліскучасьцю. Вось ужо ня капля, а сьветлая паска поўзае ў цемры па небасхіле і ўсё больш наліваецца бліскучасьцю, а небасхіл і ўсё навокал яшчэ цямней. З-за паскі гэнай вылятаюць ужо залочаныя іскры і ў нейкім ладзе кладуцца на небасхіле і небасхіл пачаў палымнець, а ў полымі нараджаюцца і плывуць адтуль па-над полем урачыста трывожныя галасы званоў.

«Гэта-ж полымя, пажар, — думае Панас і за тэтым здалёку знутра падпаўзла раптоўна здагадка. Захацелася кінуцца і бегчы праз поле на зарава пажару, але разумеў, што гэта будзе дарэмнай справай, што з гэтага ўсёроўна нічога ня выдзе, бо не дабяжыць ён, не пасьпее і ня зможа нічым асаблівым пасабіць там. Зразумеў гэта і ўзьняў руку, каб зноў паставіць каўнер паліто. Рука каўзанулася на мокрым, сьлізкім каўняры. Каўнер датыкнуўся вушэй і шчок і няпрыемна казыча твар. Панас глыбей нацягнуў на вушы шапку і паціху пайшоў гасьцінцам, пазіраючы на зарава, услухоўваючыся Ў галасы званоў.