Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шморгае Панаса за рукаў кашулі.

— Уцякайма, яны біць будуць.

— Мо’ і праўда, — кажа другі, — каб ня здарылася чаго?

А Панас не разумее, што страшнага, можа быць у тым, што вось ідуць натоўпам жанчыны і нейкі дзіўны манах з іконаю. Ён усьміхаецца і супакойвае таварышоў:

— Кіньце вы, глупства такое, пакрычаць і ўсё.

Натоўп разыходзіцца паўкругам. Па сьвежай ральлі ідзе ўжо манах, высока ўзьняў ікону і сьпявае. За ім сьпявае і ўвесь натоўп. У жанчын вочы страшныя, блішчаць дзікімі агенчыкамі. Панас бачыць гэта і ўжо ня можа скрануцца з месца. Перад самым тварам ягоным узмахнуў іконаю манах і спыніўся. Абое таварышы адышлі ад Панаса да сваіх коняй. Падышлі блізка жанчыны. Блізка іхныя маршчатыя, спацелыя і злосныя твары. Яны штосьці крычаць, а мо’ пяюць усьлед за манахам, Панас ужо ня можа разабраць. Перад яго тварам узьняла старая жанчына іржавае жалеза рыдлёўкі. А ён выставіў наперад рукі, закрывае растапыранымі пальцамі твар…

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Паціку ходзіць па паперы аловак, выводзіць няроўныя літары і кожнае слова, складзенае з гэтых літар, — чалавек.

І з усім гэтым дабром мы парашылі пайсьці ў колгас і просім праўленьне прыняць нас усіх трыццаць двох беднякоў і сераднякоў вёскі Цынгелі ў колгас «Парыскую комуну», каб маглі мы разам з вамі здабываць лепшай долі сабе, каб змаглі пазбавіцца гора і пакуты, з якімі жылі ўвесь век свой аж да гэтае пары.

— А цяпер падпішам усе, — кажа той, хто пісаў, — і занясем, а заўтра выядзем і мы ў поле.

Ён паціху, роўна, але так, каб адрозьніваўся подпіс ад усіх раней напісаных у заяве слоў, вывеў літары свайго прозьвішча, і за цьвёрдым знакам, напісаным у прозьвішчы, загнуў уніз пад слова кручок. Пасьля перадаў заяву і аловак другім, каб падпісалі…

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Іржавае жалеза рыдлёўкі наплыло, засланіла сабою сонца, вырасла ў вялікае і цяжкое, спусьцілася на галаву і прыціснула Па-