Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праменьні вясновага сонца залацілі чырвань сьцягу. Легкі вецер хістаў яго, распростваў і тады на палатно выплывалі кароткія простыя словы. Словы гаварылі:

Хай жыве комунізм!

За Галінай пайшла Клемсава пара, а за ёй па чарзе ўсе. Клемс бяз шапкі і ён, як і Галіна, ганарлівы і радасны, паважна ідзе за плугам. Вецер гульліва шавеліць срэбныя густыя косы на яго галаве. Сонца сьвеціць проста ў твар. А разам, усьлед за імі пайшлі госьці, жанчыны і дзеці.

Побач з вёскай, акурат супроць сонца, высіцца ўзгорак леташняга жытнішча, спаясаны вузкімі палосамі. Палосы, адрэзаныя адна ад адной цьвёрдымі, высокімі межамі. На межах сухая леташняя дзікая мурава.

Галіна ўзышла на ўзгорак і чакала. Клемс спыніў коняй на дарозе, завярнуў іх насупраць леташняе разоры, зьняў плуг з драўлянага палазка.

— Адсюль пачнем, — сказаў ён. — Будзем у разгон араць, а не загонамі.

Яшчэ вышэй узьняла Галіна сьцяг і пайшла ўперадзе па старой разоры. Вецер у полі мацнейшы. Вецер разгортвае сьцяг, выгладжвае яго. За Галінай пагнаў сваю пару Клемс і, як уеўся плуг у жытнішча, як адгарнуў і паклаў першую скібу, сырой веснавой зямлі, ён павярнуў назад галаву да людзей і радасна сказаў:

— Пачынаем, знацца, жыцьцё колгаснае на зямлі.

Ішла ўсё вышай і вышай на ўзгорак Галіна, на самы верх яго проста да сонца. Хутка ішлі за ёй коні Клемсавай пары, а за ёй яшчэ шэсьць пар і адна за адной роўна і цесна клаліся цёмнашэрыя паскі сырой узьнятай зямлі. Людзі прайшлі за аратымі збоку да самае верхавіны ўзгорку і спыніліся там, стаялі і маўкліва пазіралі ўсьлед адышоўшым. Пазіралі, як дайшла да канца паласы Галіна і завярнуліся назад, як прагнаў, не аручы, упоперак поля сваю пару Клемс і завярнуўшы яе, пагнаў другую разору ўсьлед за Галінай. Галіна, параўняўшыся з людзьмі, падышла да іх і стала крыху збоку.

Прайшлі коні з плугамі і дзьве шырокія, па сем разор, цёмнашэрыя паскі ўзьнятай зямлі, ляглі на жытнішча, а паміж іх яшчэ больш выпуклілася высокая мяжа. Убаку стаяць кучкай сем’і кол-