Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вашае лепшае долі. Я веру, што колгас у Цярэшкавым Бродзе будзе жыць і будзе ўзорам таго, як будаваць лепшае жыцьцё. Гэты колгас створаць тыя, хто не збаіцца маны ворагаў нашых, хто не паслухаецца кулацтва. Не кажэце, што вас не палохалі! Я не паверу гэтаму! Мы нікога ня гонім сілай у колгас, але мы хочам, каб вы нам сказалі праўду, шчырую праўду пра ўсё…

Каля печы стаялі Галіна і Палашка. Палашка пазірае на Панас і хвалюецца, парываецца нешта сказаць і ня зусім яшчэ адважылася, каб гаварыць. Галіна шэпча ёй нешта, штурхае яе локцем пад бок, каб казала. А калі Панас праказаў свае апошнія словы і змоўк, Палашка махнула рукой, нібы нешта скінула з сябе і пашла да стала, расьпіхаючы локцямі жанчын.

— Палохалі нас! — крыкнула яна, — усіх палохалі, а мы верым вам, таварыш, ды баімося…

І як загаварыла Палашка, з бакоў са сходу закрычалі, загаманілі, застукалі нагамі, каб ня даць гаварыць ёй. Нехта ў куце завыў па-воўчы, нехта засьвістаў. Панас пазіраў на сход, разумеў, што рашаючымі будуць словы Палашчыны і голасам, якім ніколі яшчэ не гаварыў тут на сходзе, ён крыкнуў у сход:

— Праўды спалохаліся? Каб заглушыць яе, дык па-возчу выеце? Гэтым ня возьмеце! За гэтым ня пойдзе сход!..

І сход адразу сьціх. У хаце запанавала поўная маўклівасьць. Тады зноў гаварыла Палашка.

— Я праўду шчырую, аб якой прасіў ты, таварыш, скажу. Яны нас комунай страшылі, што ўсе там босыя, што вошы там па сьценах поўзаюць, што ўсе галодныя. Мы верылі ім. А паехала я туды з дэлегацыяй, паглядзела, ці так яно? Не, ня так! Гаспадарка там, ніколі ніхто ў нас ня жыў так. Чыстата там, дзеці ў панчошках, у валёначках, усе накормленыя, дагледжаныя. А як сказала я, прыехаўшы пра гэта на вуліцы пры Мышкіну, дык ён таўхель мяне пад бок, дый давай, — так тваю, ды растак, не кажы, кажа, праўды, а кажы, што бачыла як вошы па сьценах поўзаюць, што бачыла, як з мякінай хлеб ядуць, што нічога няма ў іх… А ня будзеш так казаць, дык прапусьцім цябе, кажа, у газэтку… А я хачу быць у колгасе, я ночы плакала цераз іх з-за гэтага…

Пакуль гаварыла Палашка, да стала падышла Галіна, адхінула хуста з ілба.

— І я хочу сказаць! Хочу і я пра гэта. Палашка правільна