Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жанчыны ўзьняліся з лавак, услонаў, закрычалі, замахалі рукамі.

— Хто вам сказаў, што масла возьмуць? — пытае Панас. — Хто возьме?

— Вы! Раз у свае рукі возьмеце, дык ня выпусьціце ўжо.

— Якое гэта жыцьцё? Аддай усё сваё, і кароў, і ўсё, а сам як-жа?

Панас хоча перавесьці крыкі на спакойную гутарку.

— Давайце па адным гаварыць будзем, а ня крычаць. Вось можа дзядзька што скажа, а пасьля другі…

— Я парашыў дома нічога не казаць і ня буду, — адказаў селянін.

— Дык мо’ пытаньні будуць? — уставіў Камека.

— Мая галава ўжо ня варыць, якія я вам пытаньні дам?

— Як сказалі нам, што сьмятаны не дадуць, так і запалохала нас гэта.

— А мы ӱсе хворыя, кволыя. Самі ’шчэ сваёй сям’ёй жывем, ліпеем, а там хто нам дапаможа? Няма нам жаднай дапамогі…

— Каб праверылі нас, мы ўсе хворыя, усе змучаныя.

— Людзі млеюць, плачуць, а яны пішуць, што з радасьцю пашлі ў колгас. Яшчэ пішуць такое, а людзі вар’яцеюць ад гэтае радасьці мо’? Няхай-бы павесілі ўжо лепш загад, як па мобілізацыі, дык усе-б і пайшлі…

Не гавораць-крычаць. У кожнага жаданьне сказаць толькі сваё і каб яго пачулі, ён крычыць, каб заглушыць другіх. На сходзе даўно ўжо ніхто не сядзіць. Усе ўзьняліся з месц, усе скучыліся ўперадзе бліжэй да стала, каб чуваць самім было і каб пачулі, калі скажаш сам. Панас разумее, што трэба даць выказацца ўсім, хто жадае і ён спакойна слухае, занатоўвае, што-ні-што сабе на паперку. У ўнутры ў яго нарастае моцнае жаданьне сказаць ім і, як мага хутчэй, пра тое-ж, пра што кажуць яны, толькі па-іншаму, так, каб да сэрца дастаць і, каб яны самі сказалі праўду усю, пра ўсё.

Калі змоўклі крыкі і сход на хвіліну застыў у маўклівасьці, Панас загаварыў сам.

— Ня мы вам горшага хочам, а ворагі вашыя і нашыя, тыя, хто наклейвае каля студні контррэволюцыйныя адозвы. Гэта яны вас запалохалі, гэта сябры іхныя вас падвучылі, яны вас адцягнулі ад