Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што, Яўмен Антонавіч?

— Ну, ды гэтая мова, мо-о-ва! Чаго, чаго, а гэтага, дык я не разумею.

— Вы гэтага толькі нідзе больш не кажэце, а то пападзе вам.

— За што? Я калі-небудзь і ў ячэйцы гэтак скажу. Ну, сапраўды, каму гэта комэдыя патрэбна? Ёсьць у нас у ячэйцы адзін такі заядлы беларус, дык я з ім усё рэжуся, жыць яму не даю. Улезла, ведаеце, яму ў галаву палюбіць гэтую мову, а я кпіны над ім кожны дзень з гэнае прычыны ладжу, усё пераконваю, што ён са сваёю моваю далей мястэчка беларускага нікуды не пападзе ніколі. Дык вось ён адзін раз ускіпеў гэта і абазваў мяне расійскім шовістам. Ты, кажа, чалавек з душком «ісьціна-рускага» чалавечка, а па сутнасьці сам ты махровы расійскі шовініст. Бачыце, які стыль. А я яму і кажу, што я лепшы за яго беларус, бо, кажу, вы са сваёю моваю цягнеце беларуса-мужыка на стагодзьдзі назад ад дасягненьняў культуры, а я хочу, каб беларус карыстаўся гэтаю культураю ўжо сёньня, каб і мой беларускі народ быў такі-ж вялікі, як і рускі народ. А ён зноў. Твая вялікасьць, кажа, такая-ж, як вялікасьць былога расейскага дзяржыморды. Даўно, кажа, вядома, што абрусеўшыя нацыяналы звычайна зьяўляюцца самымі паскуднымі прадстаўнікамі ісьцінна-рускіх людзей… І ведаеце, напісаў у ячэйку заяву, мяне сакратар выклікаў ужо.

— Ну, во, бачыце! Нельга-ж так, Яумен Антонавіч. Усётакі кожнаму сваё…

— Ды што тут сваё? Дзе вы, Лізавета Піліпаўна, чулі, каб гутарыў хто такой мовай? Вы ведаеце, — зьвярнуўся ён да гасьцей, — што я са сваёю конторай у часе вайны папаў аж на поўдзень і там ужо і жыў. А ў апошнія часы зрабіў вялікае глупства і прыехаў сюды. Усё гэта дзякуючы зямляку і сваёй таропкасьці. Але я не пра гэта хочу сказаць, а вось пра што. Калі я спаткаў земляка, дык перш за ўсяго пытаю, якія навіны ў Менскай губерні. А ён і кажа, што губерні няма, а ёсьць Беларуская Рэспубліка. Дык я, ведаеце, з паўгадзіны рагатаў, ніяк ня мог зразумець у чым справа. Была губэрня і няма яе, зрабілі рэспубліку. З каго-б, думаю, рэспубліку рабіць? З якой такой нацыі? І ніяк ня мог дадумацца. Думаў, што ўсё гэта жарты. А прыехаў паглядзець, дык тут і мова гэтая ўжо ёсьць. Яшчэ добра, што ў нас ва ўстанове неасабліва з ёю цацкаюцца… Далібог ёсьць ненормальныя людзі. «Няма», ды «няхай»,