Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мялі Емеля…

— Я не мялю… Я толькі ня хочу расхлёбваць кашы, пасьля таго, як там пазаганялі мужыкоў у колгасы, параскулачвалі сераднякоў. І ўсё з-за вашае ўстаноўкі.

— Так, я цябе зусім разумею… — азваўся Семчык.

— Песьні знаёмыя.

— Як-жа!..

— Ну, годзе! Такі сапраўды добра, што цябе ў вёсцы ня будзе. Бо толькі псаваў-бы. Там патрэбны не такія… А пытаньне пра адмаўленьне паехаць у вёску і мотывіроўку гэтага адмаўленьня разьбяром на бюро комітету.

— Кажы проста, пра мотывіроўку…

— Можна. Ва ўсякім выпадку, яе варта абмеркаваць, паказаць організацыі і паслухаць, што ты скажаш організацыі. Я ня ведаў, што ты…

— Правы? Так?

— Можа і так. Адно ясна, што ты далёка адстаў ад вясковага беспартыйнага актыву.

— Гм… усяго?

— Ах, я забыўся, што ў цябе яшчэ глыбокія прынцыповыя переконаньні… Але ладна! Цябе я са сьпісу выкрасьлю, памыліўся, выбачай… А ў вогуле раіў-бы хоць так, самому зьезьдзіць у вёску, ды паглядзець, што людзі робяць… Можа-б перакананьні зьмяніліся…

— Мае перакананьні не пальчаткі, я іх не зьмяняю так часта.

— Гарбатага магіла выпрастае…

Асьцюк, не разьвітаўшыся, узяў шапку і вышаў. У карыдоры ён спыніўся на хвіліну, штосьці мяркуючы, пасьля заплікнуў паліто і пайшоў на сходцах на вуліцу.


Над горадам чыстае неба, ніводнае хмаркі. Патухлі, патанулі ў чытай, глыбокай яго сіняве далёкія зоры і толькі месяц зьбялелым поўкругам вісіць яшчэ над горадам.

Горад толькі што праснуўся і, пацягваючыся, з прасоньня, застыў на момант. Здаецца, што ён вось-вось, парушыць сваімі пля-