Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аўгена Сьцяпанаўна налеяла шклянку гарбаты і паставіла яе перад Пацярухай. Пацяруха змоўк, зірнуў на гадзіньнік і схамянуўся.

— Дадому мне трэба, бо я-ж на хвілінку зайшоў, даведацца, а піць больш ня хочу, дзякую.

— Гэта апошняя ўжо. Выпеце, Сымон Сымонавіч.

— Для вас, Аўгена Сьцяпанаўна, вып’ю гэтую і больш ні-ні.

— А мо’ і яшчэ тады?

— Не-э, хопіць ужо.

Ён хутка выпіў гарбату і ўзьняўся, каб ісьці дадому.

— Цяпер мы ўжо будзем чакаць вас без усялякіх, — загаварыў ён. — Ніякіх прычын не прызнаем. Пазнаёмлю вас з маім новым сябрам.

— Як яго прозьвішча?

— Асьцюк Яўмен. Інструктар, пра якога я казаў. Ён анекдотысты добры, вясёлы. Ведаеце, калі чакаем? На дзень нараджэньня Лізаветы Піліпаўны.

— Добра, добра, прыдзем. А сёньня пакланецеся Лізавеце Піліпаўне ад нас. За мяне пацалуйце я горача…

— Добра, зраблю гэта абавязкова. Ха-ха!.. Бывайце.


Яўкмен Асьцюк зірнуў на гадзіньнік і падышоў да акна. За акном вялікі гарадзкі сад. Над садам кружацца цэлай зграяй галкі. Яны то садзяцца на голыя дрэвы саду, то зноў уздымаюцца і з карканьнем носяцца па-над садам. Унізе, каля агарожы, стаяць адзін за адным вазкі рамізьнікаў. Сядзеньні ў некаторых вазкох, накрытых старымі мядзьведжымі скурамі, у некаторых лапленым сінім сукном. Коні некаторых рамізьнікаў накрыты шырокімі, плеценымі з тонкага шпагату, папонамі. Коні ядуць авёс, махаюць галовамі і як махаюць, на шыях у іх браскаюць бомы. Рамізьнікі самі зышліся каля агарожы, пра нешта гутараць. Асьцюку хочацца пазіраць на рамізьнікаў. Ён хукнуў на шкло, потым працёр далоньню ўспацелую шыбу і тады убачыў што рамызьнікі стаяць наўкола агню, грэюцца.

— «На вуліцы ў горадзе агонь кладуць, як ў лесе», — сказаў гэта сам сабе і знэрвована забарабаніў па шыбе пальцамі. У па-