дасылаем на дапамогу вёсцы сваіх лепшых рабочых, але гэтага мала. Ёсьць і яшчэ ў нас адна магчымасьць дапамагчы. Вунь у нас каля клюбу плякат аб утыльсыравіне. Утылю ў нас багата ў кожнага. І ня толькі ад вопраткі старой, ці ад абутку, але і ад мінулага жыцьця нашага ўтылю багата ў нас. Вось я і прынесла гэты утыль. Яна трымала, паказваючы ў руцэ нешта маленькае, бліскучае, чаго нельга было пазнаць адразу. Гэта мой залаты крыжык, што на шыі насіла я ў маладосьці…
Словы яе згубіліся ў бурнай хвалі воплескаў і зноў выплылі з воплескаў ціхія, выразныя.
— … Малілася, як дурніца, а багі не дапамагалі. Дапамагла мне цяпер рэволюцыя, дык і я хачу богавым дапамагчы ёй…
І зноў прарваліся і паплылі воплескі. Жанчына гаварыла яшчэ:
— … А другое, пярсьцёнкі залатыя, мой і чалавека майго, якімі вянчаліся мы. Гэтым утылем хочу я пасабіць рэволюцыі, каб яна хутчэй ішла ў вёску беларускую трактарамі, ды машынамі.
Жанчына паклала крыжык і пярсьцёнкі на стол перад прэзыдыумам, пачырванела ад хваляваньня і хуценька вышла ўніз у залю. Заля правяла яе доўгімі шумнымі воплескамі. А да сцэны падышлі гуртам жанчыны, разгортвалі розных памераў пакункі і клалі на стол перад прэзыдыумам сходу залатыя і срэбныя рэчы. На стале зьявіліся, апрача крыжыка і пярсьцёнкаў, срэбныя і залатыя завушніцы, бранзалеты, яшчэ пярсьцёнкі і крыжыкі, срэбныя падсьвечнікі, два залатыя гадзіньнікі. Расла, павялічвалася на стале горка з рэчаў залатых і срэбных. Пералівалася ў іх блескам іскарак сьвятло ад лямп, а заля гаманіла, крычала воплескамі гучнымі і з воплескаў, з самай гушчыні іхнай, прарваліся гукі гімнаў, і ўзьнялі з месц людзей, запоўнілі сабою залю і паглынулі ў сабе воплескі…
|
Каб ня згібаць плеч пакорных. |
Мацнелі, вырываліся і плылі праз асьветленыя вокны ў вячэрнюю ціхую вуліцу словы гімну. У залі стаялі людзі. Разам ва ўсіх іх уздымаліся і апускаліся ў гэты момант грудзі, разам адным гукам з усіх грудзей вырываліся простыя, але поўныя магутнай сілы словы і гучалі цьвёрда ўпэўнена.
|
Мы сьвет на новы лад збудуем, |