якія многія гаварылі і гавораць, як пра фонтазію, ператвараюцца ў рэчаіснасьці, хоць рэчаіснасьць нашая, да слова, заўсёды была і будзе фонтастычнай, чымся самыя сьмелыя фонтазіі чалавека.
На фронце я, малады яшчэ тады, нутром, галавой разумеў, за што гінулі людзі, а цяпер разумею гэта па іншаму, цяпер бачу і асабліва добра разумею, што нядарам так багата згублена сіл.
Цяпер уся краіна — фронт. Хіба няпраўда? А мы паступова і раз назаўсёды выбіваем ворага з яго позіцый. А вораг лезе скрозь, шыецца ў кожную шчыліну, дзе няма нас. Вораг часта і ў галавох людзей і людзей соцыяльна зусім блізкіх нам. З галоў ворага выбіваць ня зусім лёгка, ва ўсякім выпадку гэта значна цяжэй рабіць, чым выбіваць ворага з акопаў на фронце вайны. Стрэламі, сілай, наогул вельмі лёгка дзейнічаць і проста. Розуму для гэтага вялікага ня трэба і думаць, ня трэба над сэнсам і вартасьцю чалавечага жыцьця. Пэўне, з гэтае прычыны людзі і выбралі ў барацьбе паміж сабой самы лёгкі і просты сродак — страляніну, штыкі, газы, бомбы. Улюблёны сродак буржуазіі. І ўсё-ж, як ні шырока яна скарыстоўвае гэты сродак, комуністычныя ідэі пранікаюць у галовы рабочых вельмі глыбока. І галоўнае, што расстраляць ідэй гэтых нельга і нельга саслаць іх на катаргу. Можна расстраляць сотні рэвалюцыянэраў, дзесяткі тысяч рабочых і ўсё-ж комунізму расстраляць нельга.
Сёньня я ўяўляю сьвет суцэльным фронтам. Над зямлёй ня хмары, а бяскрайна вялікае палотнішча, афарбаванае ў кроў. Яно ўсьцілае ўсё большы і большы прастор. Яно сьведка таго, якой дарагой цаной можна купіць комуністычнае заўтра, з якім прыдзе агульна-чалавечае шчасьце. Гэтага шчасьця нельга атрымаць так вось на сподачку, як гарачы пончык. Яно ня прыдзе да цябе ў пакой у мяккіх начных пантоплях. Яно прыдзе, ступаючы праз гады важкімі крокамі, прыдзе растоптваючы старое і ў кожнага з людзей нашай эпохі запытае, што ён зрабіў для яго прыйсьця? Агульна-чалавечае шчасьце, бачу я, ідзе пад палотнішчам, афарбаваным у кроў. Гэта сымбаль нашае веры. Гэты сымбаль таго, што агульна-чалавечае шчасьце можна толькі заваяваць у жорсткім змаганьні. Мы яго заваёўваем, але яшчэ не заваявалі. Але ў нас ужо і цяпер ёсьць такія, што забясьпечылі сваё асабістае існаваньне, засеўшы ў габінетах соцыялістычнай дзяржавы. Яны мысьляць, што іхная