Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Маемасьць… — праказаў нібы сам сабе Панас. — І ў большасьці-ж у вашых такая, а ў колгас іх на вяроўцы трэба цягнуць… І чаму такія дзівакі ў вас людзі? — запытаў ён, — няўжо ня вераць, што ў колгасе лепш будзе жыць.

Галіна адказала ня зразу. Вуліцаю ішлі да Пётравага дзядзінцу чацьвёра мужчын. Галіна ўзіралася ў іхныя твары і, пазнаўшы іх, сказала Панасу:

— Хто і верыць, да баіцца, а большасьць ня верыць, самі ня ведаюць, чаго яны хочуць. Гавораць рознае. Як цябе няма, дык такое пра колгасы гаворыць, што страх бярэ.

Падышлі з вуліцы мужчыны. Сьвёкар Галінін першы падаў Панасу руку і запрапанаваў закурыць. А калі да ягонага кісету працёг руку адзін з хлапцоў, ён хуценька зашмаргнуў кісет і паклаў у кішэнь. Хлопцу сказаў.

— Цяпер, браце, ня тыя часы, каб другіх табачком частаваць, самому няма чаго курыць. — І зьвярнуўшыся да Панаса, запытаў: — Ну, дык як-жа, ці пішуцца хоць дзе людзі да цябе ў колгас?

— Будуць пісацца, — адказаў Панас, — ня ўсё-ж адразу. Я хачу, каб цярэшкаўцы першымі запісаліся.

— Э-е, не, мы ўжо потым, за другімі хіба.

— Усё вы потым. А хай-бы ж другім прыклад паказалі. Я вось дзіўлюся на Пётраву маемасьць. І ў хляве са страхі і рэбры тырчаць, і ў каровы рэбры тырчаць. А ў вас-жа ва ўсіх амаль такая маемасьць… І я разумею, ну, калі чалавек яшчэ троху багата жыве, ды баіцца новага, шкадуе, а то-ж ня жывуць, а гніюць людзі…

— Ды яно праўда, гніюць, — азваўся адзін з мужчын.

— Бо жыць не даюць, — перабіў яго другі.

— О! зноў тое-ж, жыць не даюць. Ды хто не дае? Ну, няўжо-ж вам вось ад такога жыцьця шкода адчурацца? Гэта-ж пекла, а ня жыцьцё. Ужо горшага пэўне-ж нідзе ня знойдзеш.

— Ды канечне-ж, ня добра мы жывем, — азваўся Галінін сьвёкар — але ў колгасе яшчэ горш будзе.

— Вось табе і на! Ды горшага-ж жыцьця ад вашага і ня прыдумаеш, хоць-бы і хацеў.

Тады загаварыў Мышкін:

— Панас праўду кажа, тут як ні круціся, дык праўда. Як ні круціся, — праўда. І мы, Панас, ня супроць колгасу. Гуртам, талакою лепш, спарней, хто-ж гэтага ня ведае, але другога людзі