Перайсці да зместу

Старонка:Сонечны паход (1929).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОМНІШ?!

Помніш, помніш, калі у гарбарні
Пра нядолю складаў свой верш?!
А цяпер, сонцавеючым раньнем,
Ты весела пяеш.

Ты калісь гаманіў з варстатам,
Каб скалыхнуць беларускую гаць…
Толькі Капыля закураная хата
Магла цябе загартаваць.

Праца, змаганьне, змаганьне і праца
Акрылялі бунтарскі твой дух…
Хай глядзяць, куды могуць узьняцца
Нашай вёскі гарбар і пастух.

Хай глядзяць — ня зьніклі крыніцы
На абшарах спрадвечных балот…
Зараз, зараз павінны зьліцца
Ў акіян жыцьцятворчых вод.