Перайсці да зместу

Старонка:Сонечны паход (1929).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цэлы сьвет да сябе прытулі,
Па-над кім вісьне чорна навала.

Дзень зімовы хмары там згрудзіў
Над бядацкім жыцьцём ў сутарэньні.
Сьветлы май песьняй разбудзіць
Мяцежных дзядоў пакаленьне.

*

Многа пройдзена намі,
Многа трэба прайсьці,
Вось чаму маёвымі днямі
Павінна жыцьцё цьвісьці.

Я люблю і сум, і вясёласьць,
Лечаць часам аднолькава раны,
Калі слухаю срэбны голас
Паўстаўшых вясеньнім раньнем.

Сум загіне, вясёласьць жыве,
Як жыве ўсё наўкол і красуе…
Па зялёна-шаўковай траве
Распускаюцца кветкі-красуні.

Вецер маю паводкай плыве
У прастор зарунелы збожжам,
Ён зімовы холад разьвее
У далёкім сваім падарожжы.