Перайсці да зместу

Старонка:Сонечны паход (1929).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

То здабыта і мною, і іншым,
І мільёнам мазолістых рук.
Браты Захаду і Ўсходу рыкшы,
Ваша сіла — у гэтым парука.

Я люблю вясны подых песенны.
У бары цьвітуць сівыя сосны…
Думы мары далёка занесены
Залатыя ткуць з променяў кросны.

Мілы май мой, май мой мілы,
Я люблю і сум, і вясёласьць,
Я люблю і горад шумлівы,
І ціхія, ціхія сёлы.

Сонца дзень расквітае надзеяй,
Дорыць ласкі і дорыць многа,
І мільёнам паўстаўшых людзей
Да шчасьця сьцеле дарогу.

Як і мы
семнаццатым летам,
Знойдуць шчасьце
і будуць жыць.
Зямля Новая, чуеш ты гэта?
Дык імчыся па новай орбіце.

*

На Зямлі Новай горад новы
Пабудуем на багне-дрыгве…