Перайсці да зместу

Старонка:Сонечны паход (1929).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зразумеў тады волата сілу,
Зразумеў, хто такі ён, адкуль;
Словы песьні вятры разнасілі,
Як у бойцы разносяцца кулі.

Калыхаліся дрыгвы-балоты,
Лес пануры стаяў задуменны,
Калі песьня пра дзён нашых волата
Затачыла сьлязою каменьні.

Колькі песень пра волата славу?
Шмат іх складзена ў замеці дзён…
Гэта-ж песьня сьлед свой аставіла, —
І мяцежным пусьціла ў жыцьцё.

*


„Ой, у полі, полі
Даль мільгае сіньню,
Ня дрыжыць ліст кволы
На сухой асіне.

Высахла асіна,
Лісьцем пажаўцела,
Маці ждала сына —
Вочкі праглядзела.

Лета йшло за летам,
Беглі дні за днямі…
— Дзе, сыночак, дзе ты?
Чаму ты ня з намі?