Перайсці да зместу

Старонка:Сонечны паход (1929).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНІ МАЁВЫЯ

Казку дзіўную чуў у юнацтве:
Некі волат, ці то чарадзей
Стагодзьдзі правёў у бунтарстве,
Каб аздобіць шчасьцем людзей.

Руйнаваў ён харомы-палацы,
І сягоньня ёсьць замчышчаў сьлед
Таго волата, як не баяцца,
Калі казку раскажа мой дзед.

Палахліва я дзеда пытаю:
— Ці забіў-бы той волат мяне?
Доўга, доўга мой дзед уздыхае.
Пасьля кажа з усьмешкаю: „не“.

Чаму не — адкуль жа мне ведаць?
Мо‘ аб гэтым ня ведаў і дзед…
Хто ён — волат з такою пабедай
Па зямлі непакорнай ідзе.

А пазьней — пела песьню маці,
Гэту песьню і зараз я помню.
Горкіх слоў той песьні ня страціў…
Песьня, песьня! Найлепшы ты помнік.