ПРЫПЯЦЬ
Там, дзе сонца агнёвымі крыльлямі хоча сьлёзы балота выпіць, шэпча хвалямі ціха гульлівымі чараўніца — прыгожая Прыпяць.
Зачарованы… чую, штось мудрае — мне гамоняць усплёскі ракі… Я плыву… Неба сінь… Зелень кудрая… Берагі з вербалоз ды ракіт.
Як прыгожа!.. Ды толькі па лесе стогнуць цяжка сталеткі-дубы… Ой, радзімае наша Палесьсе, хараство тваё хто загубіў?..
Чую сказ: Дрэвам жаляцца хвалі, што з няволі бягуць — з пазамежаў…