Перайсці да зместу

Старонка:Сонечны паход (1929).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦІХІ НЁМАН

Зьнік туману белы полаг,
Скалыхнулася балота муць…
Бач, сыны разбойнай Волгі
Ціхім Нёманам куды плывуць?

Грамады ліхія гульні
Узьнялі курганаў сонны стан…
— Гэй, ад гучнага вадгульля,
Хто жывы — к жыцьцю сьмялей паўстань!

Ціхі Нёман, сын краіны,
Зачарованым даволі спаць, —
Будзь і ты разбойным сынам
Ды зьбяры на хвалях сваіх раць.

І з валжанамі ты межы
Пявуном чырвоным пераскоч.
Сонцам вылітыя вежы
Дзень запаляць, выбрызнуўшы ноч.