Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У кнізе Ліўшыца выразна падтрымліваецца тэзіс нарастаньня раку на аснове даных раду аўторытэтных аўтароў.

Доказам зьяўляюцца наступныя лічбы:

Процант ракавай сьмяротнасьці ў Парыжы ў стасунку да агульнай сьмяротнасьці.

1903 г. 5,84 проц.
1908 г. 6,21 "
1913 г. 6,99 "
1918 г. 6,11 "
1920 г. 7,96 "
1921 г. 8,35 "
1922 г. 9,22 "

Сьмяротнасьць ад раку ў Нью-Ёрку (на 100.000).

1891-1895 г. г. 5,9
1896-1900 г. г. 6,4
1901-1905 г. г. 6,9
1906-1910 г. г. 7,6
1911-1915 г. г. 8,4
1916-1920 г. г. 9,1

Лічбы Гофмана: на 10.000 насельніцтва памерла ад раку:

1896-1900 г. 1900-1910 г. 1896-1900 г. 1906-1910 г.
Англія 8,0 9,4 Голяндыя 9,1 10,3
Ірляндыя 5,8 7,8 Швэйцарыя 12,7 12,5
Шатляндыя 7,7 9,9 Аўстрыя 6,7 7,8
Норвэгія 8,5 9,6 Вэнгрыя 3,0 4,3
Данія 11,8 13,7 Італія 5,0 6,3
Германія 7,0 8,4 Францыя 9,7і 10,2

Лічбы, датычныя СССР (паводле Званіцкага) - сьмяротнасьць на 10.000 насельніцтва:

1895 г. 8,8
1900 г. 8,6
1905 г. 9,7
1910 г. 9,2
1915 г. 9,0
1920 г. 8,2
1924 г. 9,5

Павялічэньне абсолютнага ліку захворваньняў на рак адзначаецца і ў Германіі:

1923 г. 49108
1924 г. 57030
1925 г. 61259
1926 г. 64557

Праўда, можна было-б узяць цэлы рад статыстык, дзе даводзіцца, што ніякага нарастаньня сьмяротнасьці няма; але ўсё-ж такі паданыя вышэй лічбы настолькі пераканальныя, што тэзіс пра некаторае ўзрастаньне ліку ракавых захворваньняў трэба лічыць правільным.

З гэтага палажэньня трэба зрабіць вывад, што значнага зьмяншэньня сьмяротнасьці можна чакаць толькі тады, калі ў справе вылячэньня раку мы атрымаем радыкальны пералом; у іншым выпадку процант невялікага палепшаньня нашых рэзультатаў