Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Як дадатак, зьмяшчаю некаторыя даныя пра сьмяротнасьць ад дабраякасных пухлін.

З дабраякасных пухлін сьмяротнасьць даюць міомы маціцы, кістомы яечніка, адэномы. Процант сьмяротнасьці роўны 1,3-1,9 проц. Атрыманы ён на падставе вялікіх лічбаў.

Расія 1881 г. на 11.438 выпадкаў 154 сьмяротных вынікі —  1,3 проц.
1892 г. " 9.043 " 174 " " 1,9 "
1902 г. " 14.724 " 220 " " 1,7 "
1912 г. " 28.070 " 387 " " 1,3 "
Германія 1923 г. " 28.753 " 477 " " 1,6 "
1924 г. " 31.010 " 500 " " 1,6 "
1925 г. " 35.483 " 645 " " 1,8 "
1926 г. " 38.308 " 662 " " 1,7 "

У больнічным станцыянарным матэрыяле сьмяротнасьць крыху большая, як паказваюць лічбы Джыбсона (1927 г.).

Адэномы 6 опэрацый — 2 сьмерці
Ангіомы 15 " "
Кістомы 105 " 2 "
Фібромы 14 " "
Ліпомы 40 " "
Міэлёмы " "
Нэйромы 2 " "
Остэомы 6 " "
Папілёмы 26 " "
Рэтэнц. кісты 27 " "
Фіброміомы 125 " 6 "
Іншыя 35 " "
________________________
401 10 — 2,5 проц.

Вывады.

.

Падыходзячы да ацэнкі змаганьня з ракавай сьмяротнасьцю ў будучым, мы сутыкаемся з пытаньнем пра захворвальнасьць на рак. У гэтай групе захворваньняў мы маем справу з момантам, якога ня было ў папярэдніх групах: калі мы можам разьлічваць нн тое, што колькасьць траўм зьменшыцца ці застанецца стацыянарнай, калі лік запальных захворваньняў таксама прыкметна не зьмяняецца, дык ракавыя захворваньні, як відаць, павялічваюцца ў сваёй колькасьці.

У спрэчках пра тое, ці павялічваецца сьмяротнасьць ад раку ці не, — мы далучымся да тых, хто лічыць, што сьмяротнасьць павялічваецца.