Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яшчэ больш цікавыя лічбы паданы Верашчынскім[1] (матэрыялы Пятрова 1929 г.) адносна раку страўніка; на 1.119 выпадкаў

было нэопэрабільных 839
падлягала паліятыўн. опэрац. 193
падлягала радыкальн. опэрац. 87
з апошніх выжыла 50

Яшчэ лепш лёс хворых відаць з такіх лічбаў на 134 ракі страўніка (Шор 1928 г.) 60 ня можна было опэраваць (з-за запушчанасьці); 32 выпадкам рабілася пробная ляпоратомія, 20 — паліятыўная опэрацыя, і толькі 22 — радыкальная опэрацыя; з іх 9 памерла ў часе опэрацыі; толькі 13, г. зн. 9,7 проц. выпушчана з больніцы. Такая-ж самая лічба для раку тоўстай кішкі — 26,15 проц. і для раку кутніцы — 22,03 проц.

Але і радыкальная опэрацыя не азначае, як мы добра ведаем, вылячэньня. Далейшы лёс такіх хворых паказваюць лічбы Джыбсона: праз 2 гады засталося жыць з ліку опэраваных — 19 проц., — з 437 опэраваных хворых жыло 73, але і з іх толькі 64 ня мелі да гэтага часу рэцыдаваў.

Статыстыка процанту адсутнасьці рэцыдываў больш 5 год пасьля рэзэкцыі раку страўніка наступная:

Лерыш[2] 20,8 проц.
Петэрсон-Кольмэрс 20 "
Крайль[3] 20 "
Пайр[4] 20 "
Мэйо 25 "
Фінстэрэр[5] 31 "

Для раку кутніцы — паводле Брайцэва — на 748 выпадкаў процант адсутнасьці рэцыдыву на працягу 3 год — 22 проц.

Калі зробім падлік лічбам Джыбсона, дык выйдзе, што з 485 ракавых хворых, што зьявіліся ў госпіталь Нью-Ёрка, праз 12 г засталося жыць 85 чалавек, г. зн. 17 проц., а 83 проц. памерла. Вось жудасныя лічбы сапраўднасьці. Калі мы аб’яднаем усе даныя, дык зможам сказаць, што ў сярэднім хірургія здольна захаваць жыцьцё каля 20 проц. опэраваных хворых.

Сярэдняя працягласьць цячэньня раку розных органаў — ад 38 да 10 месяцаў.

Шмат якія анколёгі лічаць, што кожны ракавы хворы ў сярэднім жыве 3 гады.

  1. На рускай мове А. О. Верещинский
  2. Спасылка на Французскую Вікіпедыю — René Leriche
  3. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — George Washington Crile
  4. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Erwin Payr
  5. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Hans Finsterer