Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

(187 рэзэкцый і 136 ГЭ) пры раку страўніка — проц. сьмяротнасьці ад рэзэкцыі 16,1 проц., а пры ГЭ 14,7 проц.; у Пэйчыча 24 проц. пры рэзэкцыі і 27,2 проц. пры ГЭ і т. д.

З накапленьнем вопыту, бязумоўна сьмяротнасьць зрабілася меншай. Так рэзэкцыя пры раку страўніка ў 1886 г. давала ў розных аўтароў сьмяротнасьць ад 35,7 проц. да 91,5 проц. — у сярэднім 74 проц. (да гэтага году ў літаратуры было апублікавана ўсяго 77 выпадкаў опэрацый). У 1914 г. на 13-ым зьезьдзе рускія хірургі давалі процант сьмяротнасьці ў 50 проц. (Богаяўленскі), 67 проц. (Дзеружынскі). У нашы гады мы маем максімум 54 проц. ў Гэсэ, з яго вельмі шырокімі паказаньнямі да рэзэкцыі; мінімум — 16 проц. (Штых); і нават 6 проц. (Фінстэрэр[1]), але часьцей за ўсё сустракаецца лічба ад 20 проц. да 33 проц.: Мэйо — 25 проц.; Шмідэн[2] — 39 проц.; Пятроў — 37 проц.; Шаак — 34 проц.; Юдзін — 33 проц.; Пэйчыч — 24 проц.; Пошэ на 260 рэзэкцый меў 27 проц. і т. д.

ГЭ таксама ў старыя гады даваў вялікі процант сьмяротнасьці; у 1886 г. гэты процант быў роўны 54,6 проц., к 1914 г. — на 1.890 выпадкаў ГЭ пры раку страўніка — 31,5 проц.; рускі матэрял к гэтаму году — 318 выпадкаў ГЭ даў 34 проц. У наш час мы маем 25 проц., 21 проц., нават 14,7 проц., сьмяротнасьці пры ГЭ.

Усе гэтыя факты сьведчаць аб крайняй няўстойлівасьці ракавых хвароб, аб позьняй іх опэравальнасьці, аб запушчанасьці выпадкаў і т. д. Апошняе дэмонструецца і лічбай сьмяротнасьці ў 5,3 проц. пры пробнай ляпоратоміі (Штых)

Той самы момант, які мы адзнычылі пры раку страўніка, выяўляецца і пры раку жоўцевых шляхоў, дзе, паводле статыстыкі Штых, і радыкальныя, і паліятыўныя опэрацыі даюць амаль аднолькавую сьмяротнасьць.

55 опэрацый 9 сьмярцей -16,4 проц. сьмяротнасьці.
89 пробных ляпор. 12 сьмярцей -12,4 проц.

Непасрэдныя вынікі лячэньня рака тоўстай кішкі наогул таксама ня зьяўляецца бліскучымі. Лічбы розных аўтароў вельмі рознастайныя: так, у некатарых статыстыках сустракаецца 9-16 проц. (Мэйо) і 60 проц. (Уорэн і інш.). Калі ўзяць некалькі асноўных статыстык з больш-менш значным лікам выпадкаў раку тоўстай кішкі, дык у 11 сучасных аўтароў на 1.255 выпадкаў сярэдні процант сьмяротнасьці аказваецца роўным 24,5 проц. (лічачы тут, як радыкальныя так і паліятыўныя опэрацыі). Значыць памірае кожны чацьвёрты хворы.

  1. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Hans Finsterer
  2. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Victor Schmieden