Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

За апошнія гады ў мэдычнай літаратуры наогул і хірургічнай у прыватнасьці пракацілася хваля артыкулаў і работ, якія гаварылі пра крызіс у хірургіі і пра тое, што «хірургія на раздарожжы». Пакідаючы ў баку цэлы рад іншых меркаваньняў, я лічу магчымым констатаваць, што гэты крызіс зьяўляецца часткова адбіткам неадпаведнасьці паміж тэорытычнымі магчымасьцямі хірургіі і соцыяльнымі ўмовамі, не дазваляючымі поўнасьцю іх рэалізаваць. На маю думку, ня толькі няма крызісу, але хірургія яшчэ нават і ня ўскрыла ўсіх тых магчымасьцяй, якія ў яе ёсьць, у адносінах да вялізарнай колькасьці насельніцтва. Для рэалізацыі гэтых магчымасьцяй, хірург павінен сайсьці са шляху выключна акадэмічнага і пачаць змаганьне за стварэньне неабходных для гэтай мэты соцыяльных умоў. У гэтым кірунку ёсьць шмат непачатай яшчэ работы. Мэтаю майго дасьледваньня зьяўляецца ўказаньне таго, што хірургічная сьмяротнасьць падлягае таму-ж закону, што і агульная сьмяротнасьць, г. зн. зьяўляецца функцыяй соцыяльных адносін. Іменна ў апошніх ляжыць вырашэньне проблемы зьмяньшэньня хірургічнай сьмяротнасьці напалавіну ўжо ў даным адрэзку часу.

У нашым Саюзе, які разгортвае соцыялістычнае будаўніцтва і соцыялістычную культуру — даны ўсе прадпасылкі для таго, каб нашы хірургі гэту проблему вырашылі. «Прэч непатрэбныя — па стане навукі ў даны мамант — сьмерці» — павінна быць адным з дэвізаў нашай савецкай хірургіі!