Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Рак з 68 выпадкаў сьмерці даў 33 ва ўзросьце 40-49 г. Цікава, што і ў Бабука мы маем такія-ж самыя суадносіны: калі выключыць рак твару, дык у яго на ўзрост 30-50 г прыпадае 125 чалавек, а на ўзрост больш 50 г — 121 чалавек, пры чым рак страўнічна-кішочнага тракту ў 30-50 г — 43 выпадкі а больш 50 год — 34 выпадкі.

Агульная сьмяротнасьць стацыянарнага опэраванага матэрыялу выражаецца такімі лічбамі: матэрыял Джыбсона 20 проц.; Шор 8,11 проц. і мой 12 проц.

Старыя статыстыкі больнічнай сьмяротнасьці пры пухлінах даюць такія лічбы:

Выпадкаў. Сьмярцей. Проц. сьмяротнасьці.
Більрот — Цюрых 526 68 12,9
" — Вэна 1.532 254 16,5

Такім чынам мы бачым, што пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць амаль супадае з больнічнай сьмяротнасьцю (гэта і зразумела, бо хворыя накіроўваюцца ў стацыянар для опэрацыі), але яна шмат меншая за сапраўдную сьмяротнасьць ад раку.

Смяротнасьць ад раку паасобных органаў неаднолькавая. Так, калі браць сумарныя даныя, дык мы убачым, што першае месца належыць раку органаў жывата — страўніка і кішак. У Англіі на гэтыя сьмерці прыпадае ня менш 50 проц. У Амэрыцы штогадова памірае ад раку страўніка больш 30.000 чал. (пры агульнай сьмяротнасьці ад раку 90.000-100.000) і т. д. Вось некалькі лічбаў, якія паказваюць наогул разьмеркаваньне прычын сьмяротнасьці.

Табліца Смулевіча (матэрыялы БССР)

Рак страўніка, печані, страваходу - 52,7 проц.
Рак кішак - 5,5 "
Рак маціцы - 7,3 "
Рак скуры -1,0 "
Рак грудной залозы -1,3 "
Рак іншых і не паказаных органаў -25,2 "

Амэрыка 1914 г. — сьмяротнасьць ад ракавага поражэньня ў проц.

Поласьць роту 3,9
Страўнік і печань 39,6
Брушына і кішочнік 13,3
Жаночыя органы 15,4
Грудзі 9,2
Скура 3,5
Іншыя органы 15,1
____________
100 проц.