Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Гады Злаякасн. пухлін Сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
Расія 1881 9.593 1.928 20
« 1892 больніц. 11.817 2.102 18
» 1902 « 22.753 3.557 каля 16
» 1912 « 41.100 6.950 17
Германія 1923 49.108 13.196 29
» 1024 « 57.030 15.205 27
» 1925 « 61.259 16.194 25
» 1926 " 64.557 17.399 27

Комэнтыраваньне гэтых лічбаў наўрад ці можа даць ясныя вынікі, з прычыны таго, што мы маем перад сабой рад складаных фактараў, якія не выяўляюцца, аднак, з такой выразнасьцю, каб пра іх можна было стала гаварыць. Відаць толькі, што процант сьмяротнасьці ў гэтай групе захворваньняў большы, чым у якой-небудзь іншай, г. зн. у групе траўм, запаленьняў. Але ці паказвае нават Германская лічба — 27 проц. — сапраўдную сьмяротнасьць ад раку і саркомы — ёсьць сумненьні: з нашай хірургічнай практыкі мы ведаем, што процант канчаткова выжываючых хворых — а гэта і павінны выявіць вышэйпаданыя лічбы — значна меншы. Таму гэту лічбу — 27 проц. — належыць узяць пад сумненьне.

Цяпер зьвернемся да больнічнай сьмяротнасьці. Долю ўдзелу хворых з пухлінамі ў агульным ліку хворых, а таксама спэцыяльна хірургічных хворых, могуць выявіць некаторыя лічбы. Калі падлічыць процант удзелу раку ў хірургічных захвораваньнях паводле германскіх лічбаў, дык у 1926 г. на 768.541 хірургічнага хворага я налічыў 64.557 злаякасных пухлін (8 проц.) і 38.308 дабраякасных пухлін — разам 13 проц. Але калі ўзяць пад увагу, што тут шмат ракаў жаночых, дык процант хірургічных ракаў наблізіцца да лічбы — 10 проц.

У Більрота хворыя з пухлінамі складалі 21,6 проц. У Менскай земскай больніцы на 12.486 опэрацый — 4,3 проц. прыпадала на злаякасныя пухліны (Бабук). У мяне процант пухліны роўны 10. Думаю, што мая лічба — 10 проц. — паказывае сапраўдную долю такіх хворых сярод хірургічных стацыянарных хворых.

Процант ракавых хворых, што паміраюць у больніцах, можна прыблізна вызначыць па колькасьці ўскрыцьцяў. Лічбы розных статыстык даюць прыблізна блізкія даныя. Напр., паводле германскіх лічбаў 10 проц. усіх ускрыцьцяў (82.217 сэкцый — 8.557